Суд Полацкy адмовіў у задавальненьні патрабаваньня работніка крамы аб вяртаньні яму грошай, утрыманых за нястачу тавару. Прадстаўнік крамы заявіў, што ніякіх утрыманьняў па нястачы з работніка не рабілася. Рабочы ж сьцьвярджаў, што зь ягонай зарплаты ўтрымалі 3 мільёны рублёў, але ніякіх квітанцыяў даць ня змог.
На пазачарговыя прэзыдэнцкія выбары, якія адбыліся 25 траўня ва Ўкраіне, прыехалі больш за 3 тысячы міжнародных назіральнікаў. Сярод іх былі і беларусы. За тым, як ажыцьцяўляецца волевыяўленьне ўкраінскага народу, назіралі некалькі дзесяткаў актывістаў зь Беларусі. Адным зь іх быў віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік, які распавёў «Дыялёгу» пра свае ўражаньні ад знаходжаньня ва Ўкраіне.
За тры тыдні да ўступленьня ў сілу новых правілаў гандлю індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП) Віцебску выступілі са зваротам да прэзыдэнта і ўраду. 5 чэрвеня ІП, якія гандлююць на рынках і ў гандлёвых цэнтрах Віцебску, прыпынілі на дзень працу ў знак пратэсту супраць новаўвядзеньняў. Па выніках акцыі быў прыняты зварот да Аляксандра Лукашэнкі і Савету міністраў, які адпраўлены адрасатам 8 чэрвеня.
Віцебшчыну наведала амбасадар добрай волі дабрачыннай арганізацыі «Вугорская міжцаркоўная дапамога», жонка прэм'ер-міністра Вугоршчыны Аніко Леваі. Візыт спадарыні Аніко Леваі доўжыўся два дні. У дэлегацыю таксама ўваходзілі прэзыдэнт-дырэктар «Вугорскай міжцаркоўнай дапамогі» Ласло Лехель, Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Вугоршчыны ў Беларусі Вілмаш Сіклавары, іншыя прадстаўнікі дыпмісіі і дабрачыннай арганізацыі.
"Упраўленьнем Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці распачатая крымінальная справа пра злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі дырэктарам дзяржаўнага транспартнага прадпрыемства гораду Наваполацку", - паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласьці Іна Гарбачова. Паводле яе інфармацыі, "у выніку супрацьпраўных дзеяньняў службовай асобы прадпрыемству нанесеная маёмасная шкода на суму ня менш за 100 мільёнаў рублёў".
Ва ўмовах, калі ўлады спрабуюць цалкам падпарадкаваць сабе сродкі масавай інфармацыі, калі практычна немагчыма зарэгістраваць незалежную прэсу, адзіным каналам для шырокага распаўсюду інфармацыі, нецэнзураванай уладамі, застаецца, бадай, інтэрнэт. «Дыялёг» пагутарыў з рэдактарам аднаго з найстарэйшых незалежных інфармацыйных сайтаў Віцебскай вобласьці orsha.eu Ігарам Казьмерчаком.
Органамі пракуратуры Віцебскай вобласьці праведзеныя праверкі прадпрыемстваў спажыўкаапэрацыі ў 17-ці раёнах. Выяўленыя шматлікія парушэньні патрабаваньняў дырэктываў прэзыдэнта №1 "Аб мерах па ўмацаваньні грамадзкай бясьпекі і дысцыпліны", №3 "Эканомія і ашчаднасьць — галоўныя чыньнікі эканамічнай бясьпекі дзяржавы", заканадаўства аб захаванасьці ўласнасьці, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, працоўнага і антыкарупцыйнага заканадаўства.
Дзьве папраўчыя калёніі будуць ліквідаваныя ў Беларусі , на іх базе будуць створаныя ЛПП. Такое рашэньне зьмяшчаецца ва ўказе кіраўніка беларускай дзяржавы №242 "Аб удасканаленьні дзейнасьці крымінальна-выканаўчай сыстэмы Міністэрства ўнутраных спраў", падпісаным 28 траўня, паведамляе прэс-служба прэзыдэнта.
Згодна з графікам паэтапнага адключэньня аналягавага тэлевізійнага вяшчаньня на тэрыторыі Віцебскага раёну з 1 чэрвеня 2014 году спыняецца вяшчаньне дзяржаўных праграм аналягавай тэлевізіі «СТБ» (41 частотны канал), «НТВ-Беларусь» ( 26 частотны канал), «Беларусь-2» (31 частотны канал) з радыётэлевізійнай перадаючай станцыі (РТПС) у г. Віцебску.
Прапанова аб стварэньні ў Віцебску арэнднага або сацыяльнага шматкватэрнага дому для ўцекачоў з роўным фінансавым удзелам Упраўленьня Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў (УВКУ) і мясцовых уладаў будзе разгледжаная на ўзроўню міжнароднай арганізацыі, паведаміла намесьнік начальніка ўпраўленьня занятасьці насельніцтва камітэту па працы, занятасьці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкаму Людміла Зайцава. Гатоўнасьць разгледзець такі варыянт дапамогі вымушаным мігрантам агучыў прадстаўнік УВКУ у Рэспубліцы Беларусь Жан Іў Бушардзі.