26 красавіка ў Віцебску прайшла акцыя, якая ў гэты дзень адбываецца ўжо шмат гадоў. Сёлета людзей ля крыжа на Ўсьпенскай горцы сабралася менш, чымся раней, – усяго зь дзясятак чалавек. Прагучалі прамовы актывістаў да 28-х угодкаў трагедыі на Чарнобыльскай АЭС, пасьля чаго ўдзельнікі акцыі спусьціліся да ракі. Там у воды Дзьвіны быў спушчаны традыцыйны вянок памяці...
Андрэй Мельнікаў ня змог трапіць на футбольны матч. У дзень адкрыцьця футбольнага сэзону бард вырашыў далучыцца да фанатаў "Воршы", якія пачыналі свой праход да стадыёну ад Гарадзішча. Там ён засьпяваў для прыхільнікаў мясцовых заўзятараў песьню "Ворша".
"Свабодны рэгіён" – гэта нефармальная суполка, якая мае аргкамітэт па стварэньні паўнавартаснага грамадзкага аб'яднаньня. Аднадумцы стварылі інтэрнэт-старонку http://freeregion.info. Некаторыя з разьмешчаных там матэрыялаў і прыцягнулі ўвагу міліцыі, тлумачыць заснавальнік сайту Вадзім Драздоў (на фота).
Пры прадпрыемстве ААТ «Полацак-Шкловалакно» ўжо даўно створаная грамадзкая арганізацыя вэтэранаў вайны і працы ААТ «Полацак-Шкловалакно». Звычайна ў гэтую арганізацыю прымаюць работнікаў прадпрыемства, якія выйшлі на пэнсію. Для вэтэранаў часам арганізуюцца канцэрты, экскурсіі, да дня вэтэрана выдаюць маленькую матэрыяльную дапамогу ад заводу. Ня ўсе пэнсіянэры імкнуцца туды ўступіць, але і, як высьветлілася, ня ўсіх туды прымаюць. Старшыню Свабоднага прафсаюзу працоўных «Шкловалакна» Віктара Стукава адмовіліся прыняць у арганізацыю, хоць пасьпелі ўзяць ўнёскі за год.
Вярхоўны суд Беларусі абнародаваў падрабязнасьці прысуду, вынесенага 22 красавіка судом Першамайскага раёну Віцебску ў дачыненьні да кіроўцы, які ў стане алькагольнага ап'яненьня зьбіў насьмерць сямігадовага хлопчыка, калі той выходзіў з трамвая, і ўцёк зь месца здарэньня.
18 красавіка судзьдзя Кастрычніцкага раёну Віцебску Яўген Буруноў, разгледзеўшы справу Паўла Тулубенскага, вынес пастанову аб пакараньні яго штрафам. Згодна з рашэньнем, сп. Тулубенскi павінен будзе заплаціць дзяржаве 3 млн. рублёў за тое, што ён нібыта распаўсюджваў паклёпніцкія выдумкі ў дачыненьні да дырэктара таварыства з дадатковай адказнасьцю «Навукова-вытворчае прадпрыемства "Мера"» Сяргея Літвінчука.
Жыхары Полацку пачалі збор подпісаў пад пэтыцыяй з просьбай не закрываць сярэднюю школу №13, разьмешчаную ў мікрараёне Ноўка. Адкрыты ліст у Полацкі райвыканкам склала маці адной са школьніц Кацярына Папялкоўская. Збор подпісаў ідзе на партале грамадзкіх ініцыятыў Change.org.
Толькі за першы квартал бягучага году на Віцебшчыне за несвоечасовую выплату заработнай платы пакараныя 179 юрыдычных і 172 службовыя асобы. Паводле інфармацыі КДК вобласьці, агульная сума штрафаў, спагнаных зь вінаваўцаў "пратэрміновак", - каля 300 мільёнаў рублёў.
Віцебскі лекар-псыхіятар Ігар Пастноў, які выступіў з крытыкай улады і падвергнуўся за гэта прымусоваму лячэньню ў закрытым аддзяленьні віцебскай вар'ятні, прайшоў экспэртызу ў Маскве, у Незалежнай псыхіятрычнай асацыяцыі Расеі (НПАР). Мэдычны агляд стаўся магчымым дзякуючы падтрымцы Магілёўскай праваабарончай групы і ПЦ “Вясна”.
Надоечы кіраўніцтва арганізацыі сабрала ўсіх работнікаў дзяржаўнай арганізацыі і распавяло падрабязнасьці падзеяў, якія адбыліся ва Ўкраіне. Пра гэта не без гіроніі распавядаюць рабочыя "Аршанскіх цепласетак". У прыватнасьці, людзям паведамілі, што актывістам Майдану за ўдзел у мітынгах нібыта плацілі па тры тысячы даляраў ЗША.