Надоечы мы наведалі Віцебскі прытулак для бяздомных жывёл. Мы ўбачылі вялікую і чыстую тэрыторыю, супрацоўніц, якія выгульвалі сабак, і саміх сабак у вялікіх вальерах. Кожны з сабак выглядаў чыстым і дагледжаным, але ва ўсіх у вачах чытаўся смутак. Ім патрэбны гаспадары. Начальнік прытулку Зубава Натальля Міхайлаўна сустрэла нас і правяла ўнутар.
У судзе Гарадоцкага раёну завяршыўся разгляд скаргі Яна Дзяржаўцава на парушэньне адказнымі работнікамі Гарадоцкага райвыканкаму закону «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб». Судзьдзя Алена Віхаценка скаргу актывіста не задаволіла, паверыўшы сьведцы – начальніку аддзелу жыльлёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкаму Тацьцяне Пушковай.
44-гадовая жанчына асуджаная на 4,5 гады пазбаўленьня волі з адбыцьцём пакараньня ў папраўчай калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яе прызналі вінаватай у "незаконных дзеяньнях у адносінах выбуховых рэчываў" і "асабліва злосным хуліганстве". Не ўдакладняецца, чаму свой хуліганскі ўчынак жанчына зьдзейсьніла каля будынку КДБ.
У Воршы ў межах кампаніі "Рада народных дэпутатаў" да актывістаў "Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі" зьвярнуліся жыхары дамоў №№ 3, 5, 7 па вуліцы Сьвярдлова з просьбай дапамагчы і сумеснымі намаганьнямі прымусіць гарадзкія ўлады выканаць узятыя на сябе забавязаньні, а менавіта - прывесьці ў парадак дваровыя тэрыторыі гэтых дамоў. Больш за 100 подпісаў было сабрана пад зваротам да першага намесьніка старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту Ўладзімера Навацкага.
Віцебскія актывісты аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Тацьцяна Севярынец і Алена Шабуня (на фота) перадалі ў Камітэт дзяржкантролю 945 подпісаў на 48 падпісных аркушах за будаўніцтва сьмецьцеперапрацоўчага камбінату. Подпісы былі сабраныя падчас мясцовай кампаніі: як падчас збору подпісаў, так і агітацыйнай кампаніі. Прымаў іх у КДК Віталь Сьцяпанаў, які ўсю размову з актывісткамі запісаў на дыктафон.
Дабрачынную акцыю «Працягні руку дапамогі дзецям» арганізаваў конны клюб «Жывое захапленьне» пры падтрымцы Дзіцячага музэю-філіялу Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музэю-запаведніку.
Па падазрэньні ў атрыманьні хабару затрыманы намесьнік дырэктара адной з устаноў адукацыі Віцебску. Упраўленьнем Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусі па Віцебскай вобласьці распачатая крымінальная справа ў дачыненьні да намесьніка дырэктара ДУА "Віцебскі вучэбна-курсавы камбінат падрыхтоўкі, павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў", які атрымаў хабар за спрыяльнае вырашэньне пытаньня аб выдачы пасьведчаньня аб падрыхтоўцы кіроўцы.
Генэральная пракуратура Беларусі адмовіла сваякам Уладзіслава Кавалёва, аднаго з двух расстраляных два гады таму па абвінавачаньні ва ўчыненьні тэракту ў менскім мэтро, у аднаўленьні справы па новаадкрытых акалічнасьцях. Пра гэта паведаміў праваабаронца Раман Кісьляк.
Жыхары шматкватэрнага дому № 33 па вуліцы Кастрычніцкай у Полацку 2 красавіка пратэставалі супраць пабудовы ў двары іхнага дому крамы бытавой хіміі. Сход па скарзе жыхароў ладзілі прадстаўнікі райвыканкаму. На сходзе жыхароў прысутнічаў і прадпрымальнік, які будуе краму. Пакуль будаўніцтва прыпынілі ўлады Полацку.
Штраф памерам 50 базавых велічынь – максымальны паводле ч.2 артыкулу 22.9 КаАП. Суд прызнаў, што Георгі Станкевіч парушыў правілы распаўсюду газэты “Крывінка” і патрабаваньні да выдавецкай дзейнасьці. З матэрыялаў справы высьветлілася, што адміністрацыйны перасьлед Георгія Станкевіча распачаўся з ананімкі. Прычым у ёй не было ані слова непасрэдна пра газэту "Крывінка".