30-гадовы жыхар Чашнікаў Вадзім Калодкін мусіць выплаціць штраф у памеры 2,5 млн. рублёў за жорсткае абыходжаньне з жывёламі (арт. 15.45 КоАП) і кампенсацыю за нанясеньне шкоды навакольнаму асяродзьдзю – 20 млн. 760 тыс. рублёў. Калодкін часткова прызнаў сваю віну. Але пасьля суду засталося шмат пытаньняў.
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебска 20 ліпеня прызнаў вінаватай чыноўніцу аблвыканкаму Вікторыю Дубко ў сьмерці чалавека на пешаходным пераходзе ў верасьні 2011 года. Абвінавачаная сваёй віны не прызнала. Вырак суду – абмежаваньне свабоды на 5 гадоў без накіраваньня ў папраўчую ўстанову (так званая хатняя “химия”) з пазбаўленьнем права займацца дзейнасьцю, зьвязанай з кіраваньнем транспартнымі сродкамі (таксама на 5 гадоў).
У пятніцу, 3-га жніўня, шэф-рэдактар незалежнай газеты "Віцебскі Кур'ер» Вадзім Баршчэўскі быў вельмі здзіўлены, даведаўшыся ад падатковай Першамайскага раёна Віцебска, што ў яго ўласнасці нібыта знаходзіцца рарытэтны аўтамабіль Альфа-Рамэа 1960-га года выпуску. Падатковая вельмі цікавілася наяўнасцю сродкаў у незалежнага журналіста на куплю такога рарытэтнага аўтамабіля. Ці трэба казаць, што ніякага Альфа-Рамэа у Вадзіма Баршчэўскага не было ніколі.
У Віцебскім абласным судзе разглядалася касацыйная скарга сябра “Маладога Фронту” Яўгена Гуцалава, які 4 ліпеня за распаўсюд улётак з заклікам байкатаваць маючыя адбыцца выбары судьдзёй Кастрычніцкага райсуду Віцебску Інай Грабоўскай быў пакараны штрафам. Судовае паседжаньне ў аблсудзе працягвалася толькі тры хвіліны. Скарга актывіста задаволеная не была. Цяпер Яўген Гуцалаў мусіць сплаціць дзяржаве 2,4 млн. рублёў.
Вельмі шмат каго з талачынцаў раніцай у панядзелак чакала неспадзянка: у добраахвотна-прымусовым парадку сотні працаўнікоў (незалежна ад ведамаснай прыналежнасьці) былі кінутыя на ўборку ягад у сад "Талачынскага кансэрвавага заводу". Талачынцы (ад выканкамаўскіх служачых да работнікаў пошты) абураліся тым фактам, што іх адправілі ў полі, не называючы цану за ўборку ягад. Ня менш як траціне службоўцаў кожнай установы было загадана пакінуць габінэты і накіравацца ў сад.
У пятніцу, 6 ліпеня, пачаліся земляныя работы на перакрыжаваньні вуліц Азёрнай і Леніна ў Глыбокім. Спрабуючы пашырыць вуліцу Азёрную, коўш "Амкадора" вывернуў з адкосу чалавечыя парэшткі. Некаторыя зь іх былі сабраныя работнікамі ЖКГ, але пасьля працоўнага дня ўскраек вуліцы выглядаў красамоўна(гл.фота). На ўсім працягу зрэзанага адкосу праз кожныя 1,5-2 метры - фрагменты чалавечых шкілетаў. Старажытныя могілкі, пра існаваньне якіх не памятаюць нават старажылы, нагадалі аб сабе.
Празрыстыя скрыні для галасаваньня прыйдуць на зьмену традыцыйным у Віцебскай вобласьці ўжо на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага скліканьня. Пра гэта 9 ліпеня на сумесным паседжаньні прэзыдыюму Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў і Віцебскага аблвыканкаму, дзе разглядалася пытаньне ўтварэньня акруговых выбарчых камісіяў, паведаміў старшыня аблвыканкаму Аляксандар Косінец.
30 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску распачаўся разгляд справы Алены Семенчуковай. Актывістку “Эўрапейскай Беларусі” абвінавачваюць ў правапарушэньні, прадугледжаным артыкулам 23.34 адміністрацыйнага кодэксу, - “парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў”. Яе судзяць паводле часткі 3 згаданага артыкулу КаАП