У сераду 22 жніўня акруговыя камісіі рэгістравалі кандыдатаў у Палату Прадстаўнікоў пятага склікання. Канчатковыя вынікі рэгістрацыі будуць падведзены пасля другога дня рэгістрацыі. Але многія прэтэндэнты ўжо апынуліся па-за гульнёй...
Жонка зьняволенага ў Магілёўскай калёніі №19 Сяргея Каваленкі ўжо даўно не атрымлівала лістоў ад свайго мужа, які пасьля 16 сутак праведзеных у ШІЗА, трапіў у медычную частку калёніі. Пра стан ягонага здароўя пакуль нічога невядома. “Дыялёг” гутарыў з Аленай Каваленка пра жорсткасць турэмнага рэжыму ў дачыненьні да “палітычных”, інфармацыйную ізаляцыю і будучыню справы Мірона.
Віцебская абласная пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджаньне журналістцы за нібыта супрацоўніцтва з замежным СМІ, якога не існуе ўжо 10 гадоў. Пра гэта паведаміла прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Дагэтуль на 33-х таварна-малочных фермах Віцебскай вобласьці практыкуецца даеньне ў вядро. Старшыня Віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Косінец паабяцаў, што ўжо да пачатку 2013 года такія фермы будуць зруйнаваны альбо мадэрнізаваны. А быдла з гэтых “дагістарычных” фермаў пераселяць у сучасныя кароўнікі.
Гарадоцкі актывіст Леанід Гаравы атрымаў адказ з Цэнтарвыбаркаму на заяву аб выключэньні са складу Гагарынскай участковай камісіі №36 трох членаў, прызначэньне якіх, на яго погляд, адбылося з парушэньнямі нормаў Выбарчага кодэксу. Папера ў адказ за подпісам Лідзіі Ярмошынай прыйшла літаральна праз два дні.
Павел Левінаў хацеў зладзіць пікетаваньне 19 жніўня, каб публічна выказаць сваё меркаваньне наконт дзеяньняў намесьніцы кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебска Натальлі Ляпёшкінай, якая, на думку заяўніка, пазбаўляе грамадзян права на мірныя сходы. Пікетаваньне мелася доўжыцца ўсяго адну хвіліну – ад 21.30 да 21.31. Парадокс у тым, што адмовіла Левінаву ў правядзеньні пікету ўсё тая ж усюдыісная Ляпёшкіна.
Яшчэ 21 школу рэарганізуюць. Пра гэта гаварылася на калегіі ўпраўленьня адукацыі Віцебскага аблвыканкаму, прымеркаванай да пачатку новага навучальнага года. Чыноўнікі называюць гэты працэс “аптымізацыяй сеткі ўстаноў адукацыі”.
За першае паўгодзьдзе 2012 года ў Віцебскай вобласьці ўвялі ў эксплуатацыю 214,7 тыс. квадратных мэтраў жыльля. Згодна з лічбамі, якія падае ў сваёй справаздачы Нацыянальны статыстычны камітэт, Віцебшчына апераджае плянавы графік здачы жыльля на 2012 год. Але гэта ня тычыцца ўласна абласнога цэнтру.
На філялягічныя спэцыяльнасьці ў Полацкім дзяржунівэрсытэце і ВДУ імя Машэрава конкурсаў не было. Такую інфармацыю падае камітэт дзяржаўнага кантроля па Віцебскай вобласьці.
Праўленьне арганізацыі заклікае ўсіх салідарных зь незалежным журналістам паставіць свой подпіс у абарону зняволенага фатографа. БАЖ зьвяртаецца таксама да замежных партнэраў, міжнародных журналісцкіх арганізацый, а таксама калег фатографа з просьбай падтрымаць кампанію салідарнасьці.