Зь легендарным віцебскім апазыцыянэрам і распаўсюднікам незалежнай прэсы Барысам Хамайдам “Дыялёг” пасьпеў паразмаўляць яшчэ да таго, як нашаму суразмоўцу прыйшлося бараніць сваю “цытадэль” ад нападак загадчыцы прадуктовай крамы “Веста”.
У чацьвер 6 верасьня на віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайду, які на рагу “сіняга дома” на вуліцы Леніна ў Віцебску распаўсюджваў незалежную прэсу, быў складзены адміністрацыйны пратакол. Хамайду абвінавацілі ў тым, што ён парушыў грамадзкі парадак, схапіўшы за руку загадчыцу прадуктовай крамы “Веста”.
Больш за 22,5 тысяч жыхароў Віцебскай вобласьці маюць дыягназ “алькагольная залежнасьць”. Каля 34 тысяч чалавек знаходзіцца пад назіраньнем у лячэбна-прафілактычных установах. Гэта – афіцыйныя дадзеныя ўпраўленьня аховы здароўя Віцебскага аблвыканкаму.
Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў зладзіў кампанію па інфармаваньні ўсіх пракурораў Віцебскай вобласьці аб Канвэнцыі супраць катаваньняў ды іншых жорсткіх, бесчалавечных альбо прыніжаючых чалавечую годнасць відаў абыходжаньня й пакараньня.
Лідара незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітра Дашкевіча этапавалі з Глыбоцкай калёніі ў Віцебскі сьледчы ізалятар сёньня ўначы. Пра гэта паведаміла ў сваім акаўнце на Facebook ягоная нявеста Наста Палажанка.
Раніцай 30 жніўня ў г. Віцебску быў затрыманы Алег Шрамук, стваральнік суполкі «Надоел нам этот Лукашенко» ў сацыяльнай сетцы Вконтакте. Сябры і сваякі Алега зьвязваюць затрыманьне зь яго актыўнай грамадзянскай пазыцыяй і стварэньнем ім інтэрнэт-суполкі, якая налічвала каля 40 тысяч падпісчыкаў. Напярэдадні «Надоел нам этот Лукашенко» была ўзламаная, рахунак Алега быў актыўны, і ішло актыўнае выдаленьне інфармацыі з суполак і са старонкі Алега.
Сустаршыня “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі”, палітвязень Павал Севярынец пракамэнтаваў новы прысуд лідэру “Маладога Фронту” Зьмітру Дашкевічу (дадатковы год турмы): “Судзілішча над Дашкевічам – вельмі сур’ёзная рэч. Па-першае, цяпер паняцьце ‘дасядзець да званка’ для палітвязьняў адмяняецца. Колькі будзе рэжым – столькі будуць і палітвязьні. І, магчыма, некаторым давядзецца адбыць у турме столькі ж, колькі ва ўладзе будзе Лукашэнка. Такім чынам, гэта сыгнал і прысуд усім вязьням сумленьня”.
З пытаньнем, ці мае мае права назіральнік на выбарчым участку выкарыстоўваць разнастайную оптыку - акуляры, бінокаль, манокаль, падзорную трубу, лярнэт і іншыя, - зьвярнуўся ў цэнтральную выбарчую камісію віцебскі актывіст Кастусь Мардзьвінцаў. Адказ, атрыманы ад старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай: карыстацца акулярамі назіральнік мае права, “што тычыцца спэцыяльных аптычных прыбораў, то іх скарыстаньне для ажыцьцяўленьня нагляданьня на ўчастку для галасаваньня выбарчым заканадаўствам не прадугледжана”.
Крымінальную справу супраць журналіста і грамадзкага актывіста Мікалая Петрушэнкі ўзбудзіў Аршанскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту РБ. Петрушэнку абвінавачваюць ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369. КК).
22 жніўня ў Менскім гарадзкім судзе пасьля шматмесячнага перапынку працягнуўся судовы працэс па справе, узбуджанай у дачыненьні да колішняга намесьніка старшыні Віцебскага аблвыканкаму Леаніда Кавалёва. Раней, да таго як займець высокую пасаду на Віцебшчыне, былы чыноўнік узначальваў БРСМ. У чым канкрэтна ён абвінавачваецца - дакладна не вядома. Навогул жа, уся гэтая справа пакрытая цемрай невядомасьці.