У Віцебскім абласным судзе разглядалася касацыйная скарга сябра “Маладога Фронту” Яўгена Гуцалава, які 4 ліпеня за распаўсюд улётак з заклікам байкатаваць маючыя адбыцца выбары судьдзёй Кастрычніцкага райсуду Віцебску Інай Грабоўскай быў пакараны штрафам. Судовае паседжаньне ў аблсудзе працягвалася толькі тры хвіліны. Скарга актывіста задаволеная не была. Цяпер Яўген Гуцалаў мусіць сплаціць дзяржаве 2,4 млн. рублёў.
“Гэта судом нельга назваць. Гэта быў нейкі цырк”, - гэтак пракамэнтаваў маладафронтавец тое, што адбылося ў залі паседжаньняў Віцебскага аблсуду. Як выплаціць прызначаны яму штраф Яўген Гуцалаў ня ведае, бо адразу пасьля затрыманьня, зьмяшчэньня ў ІЧУ і суду ён быў звольнены з працы. Фармальная прычына звальненьня нібыта не зьвязаная з удзелам актывіста ў палітычным жыцьці: папросту кіраўніцтва РУП “Белтэлекам” зьнячэўку вырашыла не прадаўжаць зь ім кантракт…
“За правы чалавека”