У Віцебску адбылося першае паседжаньне сяброў і прыхільнікаў "Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі", якія ў межах кампаніі "Народнае самакіраваньне" будуць вырашаць праблему пабудовы паліклінічнага комплексу ў мікрараёне Білева. На паседжаньні былі абмеркаваныя пытаньні кампаніі, прайшоў трэнінг, а пасьля ўдзельнікі паседжаньня выйшлі "ў поле". За адзін дзень сабрана больш за 200 подпісаў. Пробны выхад быў яшчэ 2 траўня, калі было сабрана 107 подпісаў.
Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік ня здолеў пераканаць найвышэйшыя дзяржаўныя органы зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд Беларусі. Праваабаронца хацеў даведацца пра пазыцыю суду наконт адпаведнасьці артыкулаў 120, 122-124 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Канстытуцыі краіны і міжнародным дамовам.
Журналістка Алена Сьцяпанава атрымала пісьмовае паведамленьне з Кастрычніцкага РАУС Віцебску пра тое, што адміністрацыйная справа, распачатая супраць яе, скасаваная. Аднак афіцыйную пастанову ёй не даслалі, і тэрмін для абскарджаньня пастановы ўжо скончыўся.
Зь дзевяці сельгаспрадпрыемстваў у кірмашы ўзялі ўдзел толькі тры гаспадаркі. Такія кірмашы мясцовыя ўлады арганізоўваюць як мінімум два разы на год. Удзел гаспадарак у іх можна вызначыць як добраахвотна-прымусовы. Гаспадаркам прадпісваюць колькасьць прадукцыі, якую яны павінны прывезьці на кірмаш.
2 траўня пяршоўка Беларускага незалежнага прафсаюзу (БНП) працаўнікоў ААТ «Нафтан» падала пазоў у суд на Наваполацкі гарвыканкам, паведаміў лідэр арганізацыі Іван Сьвятоха (на фота). Адзінае патрабаваньне да ўладаў - адмяніць рашэньне аб ануляваньні рэгістрацыі дадатковага пагадненьня пяршоўкі БНП аб далучэньні да калектыўнай дамовы.
Віцебскі пэнсіянэр Валер Місьнікаў зьвярнуўся да пракурора Віцебску з заявай аб правядзеньні праверкі і прыняцьці неабходных мер для прыцягненьня да адказнасьці работнікаў Тэрытарыяльнага цэнтру сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва Першамайскага раёну Віцебску. На думку сп. Місьнікава , работнікі гэтай установы на працягу трох гадоў наўмысна выдаюць яму недакладную інфармацыю пра яго матэрыяльна-бытавое становішча.
Паводле стану на 1 красавіка 2014 году колькасьць насельніцтва Віцебскай вобласьці склала 1 млн. 201,0 тысячу чалавек. За тры месяцы колькасьць жыхароў Віцебшчыны зьменшылася на 1100 чалавек. Па выніках трох месяцаў бягучага году Віцебшчына працягвае ўтрымліваць сумнае лідэрства: вобласьць займае першае месца па каэфіцыенце сьмяротнасьці і дэманструе самы нізкі ў краіне каэфіцыент нараджальнасьці.
Голдынг «Вялікалуцкі мясакамбінат» ( ВЛМК) мае намер увайсьці ў тройку лідэраў расейскага рынку па вытворчасьці сьвініны. Для гэтага кампанія рэалізуе ў Невельскім і Ўсьвяцкім раёнах Пскоўскай вобласьці, якія мяжуюць з Гарадоцкім раёнам, чатыры сьвінагадоўчыя комплексы на 450 тыс. галоў кожны. Адзін ужо працуе ў Невельскім раёне, там зьмяшчаецца 260 тыс. сьвіней, другі будуецца ва Ўсьвяцкім раёне.
Падчас правядзеньня пазаплянавай праверкі з кантрольнай закупкай у пункце прыёму заказаў прыватнага прадпрыемства ў Шуміліна, мясцовай інспэкцыяй МПЗ выяўлены факт рэалізацыі рытуальных тавараў без патрэбных заканадаўствам дакумэнтаў.
У Віцебскай вобласьці чыноўнікі не абнаўляюць сайты райвыканкамаў. Апошнія абнаўленьні ў Дубровенскім, Гарадоцкім раёнах датуюцца лістападам - сьнежнем 2013 году, а ў Бешанковіцкім - аж лістападам 2012 году.