Крымінальная справа аб злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі былым начальнікам Віцебскай абласной управы Дзяржпрамнагляду перададзеная пракурору для накіраваньня ў суд. Пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўправы СК Беларусі па Віцебскай вобласьці Іна Гарбачова.
Віцебскі лекар-«праўдаруб» Ігар Пастноў, які адчуў на сабе ўсе вабноты беларускай карнай псыхіятрыі, правёўшы 3 тыдні ў вар'ятні, куды быў адпраўлены судом пасьля яго публічных крытычных выступаў супраць уладаў, цяпер змагаецца за правы іншых людзей. І яму ўжо ўдалося дамагчыся пэўных посьпехаў на гэтай ніве. У сваім чарговым відэазвароце доктар Пастноў распавёў пра сваё змаганьне за правы Алесі Садоўскай, зьбітай міліцыянтамі і пасьля прызнанай псыхіятрамі бесьсьвядомай.
Адміністрацыя прэзыдэнта ня стала разглядаць скаргу рабочых ААТ «Полацак-Шкловалакно» на невыкананьне дырэктарам заводу Ўказу прэзыдэнта, перанакіраваўшы яе ў міністэрства працы. А намесьнік міністра працы Валер Кавалькоў адказаў рабочым, што міністэрства ня мае паўнамоцтваў пракантраляваць выкананьне ўказаньняў прэзыдэнта.
Падчас вывучэньня шматлікіх зваротаў грамадзян, што паступаюць на «гарачую» тэлефонную лінію Камітэту дзяржкантролю Віцебскай вобласьці, а таксама зьвестак Віцебскага абласнога ўпраўленьня ФСАН было выяўлена, што ў сельскагаспадарчых арганізацыях шэрагу раёнаў вобласьці мелася запазычанасьць па выплаце дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.
Віцебскім гарадзкім аддзелам Сьледчага камітэту праведзеная праверка па факце атрыманьня 12 траўня 2012 году жыхаркай абласнога цэнтру цялесных пашкоджаньняў у выніку абвалу зямельнага грунту па вуліцы Леніна ў горадзе Віцебску. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўленьня СК па Віцебскай вобласьці Іна Гарбачова.
11 траўня больш за дзьвесьце чалавек сабралася каля рытуальнай залі абласнога клінічнага шпіталя ў Віцебску, каб разьвітацца зь любімым паэтам. На жалобнай урачыстасьці прысутнічалі супрацоўнікі практычна ўсіх устаноў культуры гораду, прадстаўнікі грамадзкіх і творчых арганізацыяў, прыйшлі былыя калегі Давіда Рыгоравіча па тэлебачаньні і проста жыхары Віцебску.
Сябры аргкамітэту па сьвяткаваньні 500-х угодкаў гістарычнай бітвы пад Воршай пабывалі на Крапівенскім полі, дзе 8 верасьня 1514 году войскі ВКЛ перамаглі ўтрая большае войска Маскоўскага княства.
На просьбу палачан пра сьпілоўку буйных засохлых дрэваў у двары жылых дамоў Полацкі райвыканкам абяцае абсьледаваць дрэвы. Год таму ў двары шматкватэрных дамоў па праспэкце Скарыны каля дзіцячай пляцоўкі павалілася падсохлае дрэва. На шчасьце, абышлося без трагедыі. На сёньня яшчэ два сухастоі вышынёй ад 10 да 15 мэтраў пагражаюць мінакам.
Што тычыцца навучаньня па-беларуску, паводле словаў начальніцы аддзелу адукацыі, спорту і турызму Талачынскага райвыканкаму Вольгі Шафранскай, сытуацыя ў Талачынскім раёне вельмі аптымістычная: «Усе школы ў Талачынскім раёне беларускамоўныя, акрамя дзьвюх расейскамоўных сельскіх школ-садкоў і гарадзкіх школ».
Настаўнік зь Бешанковічаў, паэт і бард Георгі Станкевіч падаў касацыйную скаргу на рашэньне раённага суду, які 3 красавіка аштрафаваў яго на 50 базавых велічынь за выраб і распаўсюд газэты "Крывінка", якая выдаецца на ўласныя сродкі заснавальніка. Аднак сам Станкевіч ня змог прыехаць на разгляд скаргі. Судзьдзя Сьвятлана Іванова праігнаравала тую акалічнасьць, што ў судовай залі сабраліся неабыякавая да выніку людзі, віцебскія праваабаронцы, і ня стала разглядаць справу публічна.