Наймальнікі ня хочуць браць на працу непаўналетніх і нават студэнтаў. «Паводле прыблізных падлікаў, у нас у вобласьці 67 тысяч падлеткаў школьнага ўзросту, але летняй занятасьцю зь іх ахопленыя ня больш за 30%», - адзначыў першы намесьнік начальніка ўпраўленьня адукацыі Віцебскага аблвыканкаму Леанід Сьцяпанаў на паседжаньні камісіі па справах непаўнагадовых.
Як стала вядома, яшчэ пры канцы траўня судзьдзя суду Кастрычніцкага раёну Віцебску Тацьцяна Жураўкова вынесла пастанову аб спыненьні прымусовых мер бясьпекі і лекаваньня ў дачыненьні да віцебскага праваабаронцы Валера Місьнікава. Такога рашэньня суду праваабаронца дамагаўся больш за шэсьць гадоў.
Віцебскі палітык Аляксандар Кірылаў абураецца тым, што адбываецца ў Чыгуначнай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Ён сьцьвярджае, што старшыня гэтай арганізацыі Ірына Канаплёва распальвае міжнацыянальную варожасьць. Паводле слоў палітыка, Канаплёва ня раз адмаўляла грамадзянам у атрыманьні дапамогі на падставе іх нацыянальнай прыналежнасьці.
Жыхары Віцебску скардзяцца на фэстываль «Славянскі базар» і яго гасьцей. У віцебчукоў адно жаданьне: каб хутчэй «гэтая вакханалія» скончылася. Чытач сайту charter97.org Артур Артузорын распавёў пра атмасфэру ў ягоным родным горадзе ў гэтыя дні: «Данялі гэтым мерапрыемствам! У горад ня выйсьці: усюды аўтамабілі абы-дзе калхазаны пакідаюць - і на "зэбры", і на дзіцячых пляцоўках, двары забітыя металаломам. Шкада ім грошай на паркоўку», - піша ён.
Жыхары Віцебску абураюцца тым, што замест аквапарку ўлады наважылі ўшчыльніць жылую забудову ў цэнтры гораду. Як стала вядома сайту charter97.org, мясцовыя ўлады адмовіліся ад будаўніцтва аквапарку і спартовага цэнтру ў цэнтры гораду. Замест гэтага тамсама зьбіраюцца будаваць шматпавярховікі. У новых 760 кватэрах зьбіраюцца пасяліць яшчэ 1300 чалавек. Пра гэта кажа новы плян забудовы раёну.
Віцебская абласная рада грамадзкага аб’яднаньня “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” зьвярнулася да прэм’ер-міністра Міхаіла Мясьніковіча і кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Андрэя Кабякова з прапановай ушанаваць памяць Генадзя Бураўкіна.
Падчас размовы каардынатара аргкамітэту БХД у Віцебскай вобласьці Тацьцянай Севярынец з намесьнікам старшыні Віцебскага аблвыканкаму Анатолем Дзівуліным, апошні паабяцаў, што ў мікрараёнах Білева ў Віцебску "ўсё будзе". З гэтай нагоды актывісты БХД зладзілі флэш-моб наконт гэтых абяцаньняў.
Як паведамляе абласная пракуратура, у I квартале гэтага году ў органы пракуратуры Віцебскай вобласьці паступіла 1.938 зваротаў, зь якіх непасрэдна пракурорамі разгледжаныя 1.192 заявы, пры гэтым задаволеныя — 138, або 11,6%.
Больш за 90% індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыцьцяўляюць гандаль прамысловымі таварамі на тэрыторыі Калгаснага рынку ў Полацку, ня выйшлі на працу 1 ліпеня.