Імя Рыгора Барадуліна будзе насіць вуліца, дзе стаіць дом паэта, у які ён прыяжджаў зь Менску, а таксама школа, якая знаходзіцца на гэтай вуліцы. Ва Ўшацкім музэі пашыраць частку экспазыцыі пра Рыгора Барадуліна. Зь ініцыятывай ушанаваць на радзіме памяць Рыгора Барадуліна выступілі Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Рада Віцебскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы, шэраг іншых грамадзкіх аб’яднаньняў.
Гэтае пытаньне паставіла перад арганізатарам адміністрацыя Кастрычніцкага раёну, запатрабаваўшы дамовы на абслугоўваньне акцыі са службай ЖКГ. Незразумела чаму, але дамоваў зь міліцыяй і мэдыкамі, неабходных паводле закону аб масавых мерапрыемствах і ў адпаведнасьці з адмысловым рашэньнем Віцебскага гарвыканкаму, чыноўнікі не патрабуюць.
Актывістка Надзея Куканос выклікала міліцыю, каб тая ўгамавала п'яную кабету, якая чаплялася да яе. Калі праз паўгадзіны міліцэйскі нарад прыбыў на месца здарэньня, сьлед дэбашыркі прастыў. Але міліцыянты вырашылі не вяртацца ў свой пастарунак зь мілым ліхам і даставілі туды саму актывістку. У пастарунку на яе быў складзены пратакол – нібыта за фальшывы выклік міліцыі. Потым быў суд – актывістку пакаралі...
Віцебскае ААТ «КІМ» ужо некалькі гадоў на слыху. Гаротны фінансавы стан і праграма выхаду на бясстратную працу прадпрыемства, назва якога расшыфроўваецца як «Клясыка індустрыі моды», неаднаразова абмяркоўваліся на самых розных узроўнях.
Фармалізм і бюракратызм праяўляюць мясцовыя органы ўлады ў вырашэньні пытаньняў грамадзян па прыватызацыі жылых памяшканьняў у Віцебску, Дубровенскім і Гарадоцкім раёнах. Пра гэта сьведчаць вынікі першага этапу маніторынгу працы дзяржаўных органаў і арганізацыяў з жыхарамі Віцебскай вобласьці, паведамілі ў прэс-службе Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі.
Распаўсюд расейскіх сьцягоў у Беларусі доўжыцца. Чарговы факт продажу кіроўцам сьцяжкоў Расеі быў зафіксаваны ў Наваполацку. 17 ліпеня чытач Генадзь з Наваполацку даслаў сайту charter97.org фотаздымкі. На наступны дзень у рэдакцыю сайту прыйшоў яшчэ адзін ліст са здымкамі з гэтагу гораду.
На Глыбоччыне ўлады перакрылі дарогу, якая вядзе з раённага цэнтру ў вёску Дзеркаўшчына. Гэта зьвязана з пагрозай афрыканскай чумы сьвіней, бо траса праходзіць каля сьвінакомплексу “Маліноўшчына”.
15 ліпеня на чыгуначным пераезьдзе «Харобрава» пры ўезьдзе ў Воршу былі затрыманыя распаўсюднікі расейскіх сьцяжкоў. Высьветлілася, што распаўсюджвалі сьцяжкі жыхары Барысава — Максім Андрэевіч Ціханаў, 1989 году нараджэньня, і Павал Васільевіч Жыльцоў, 1977 году нараджэньня, абодва глуханямыя. Іх чакае суд.
Гарадоцкім раённым аддзелам Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь расьсьледуецца крымінальная справа ў дачыненьні да першага намесьніка старшыні Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэту. Крымінальная справа распачатая пракуратурай Гарадоцкага раёну па матэрыялах праверкі супрацоўнікаў 7-га ўпраўленьня ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь. Пра гэта распавяла афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці Іна Гарбачова.
На беразе ўнікальнага возера Балдук у Пастаўскім раёне будуюць праваслаўны храм. Але будуюць насуперак грамадзкай думцы, заканадаўству і прыродзе. Скандальная будоўля пастаянна абрастае новымі дэталямі.