Ініцыятары акцыі патрабуюць правядзеньня рэфэрэндуму. На сайце грамадзкіх пэтыцыяў avaaz.org зьбіраюць подпісы за правядзеньне рэфэрэндуму аб уступленьні Шумяцкага раёну Смаленскай вобласьці ў склад Рэспублікі Беларусь. Зварот адрасуецца адміністрацыі Смаленскай вобласьці і адміністрацыі Шумяцкага раёну. Тэкст петыцыі такі:
Падчас праведзеных сьледчых дзеяньняў паводле крымінальнай справы ў дачыненьні да намесьніка генэральнага дырэктара РУП "Віцебскэнэрга" накладзены арышт на маёмасьць абвінавачванага агульным коштам каля паўтара мільярда рублёў, паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасьцю Сьледчага камітэту Беларусі.
Крымінальная справа зьвязаная зь дзейнасьцю прыватнай фірмы "ТопЕвроСтрой", заснавальнікам якой зьяўляецца сын чыноўніка. Паводле слоў відавочцаў, 2 красавіка прайшлі ператрусы дома ў чыноўніка і ў яго службовым габінэце ў райвыканкаме. Сам Іван Хурбатов затрыманы сьледчымі органамі. Які менавіта артыкул Крымінальнага Кодэксу ставіцца ў віну затрыманаму пакуль высветліць не ўдалося.
Палітык Аляксандар Кірылаў быў злоўлены на крадзяжы рэчаў з магазыну «Эўраопт», і суд Кастрычніцкага раёну Віцебску падвергнуў яго адміністрацыйнаму пакараньню – штрафу ў суме 2 600 000 рублёў. Аднак сам Кірылаў з гэтым пакараньнем ня згодны. Ня згодны ён і зь вядзеньнем справы: на думку Кірылава, суд яго віны не даказаў і парушыў яго права на абарону.
У Віцебскім раёне кошт паслуг па водазабесьпячэньні ў тры разы перавышае сярэднеабласны ўзровень, паведамілі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласьці.
Больш за 10 000 зваротаў у год паступае ў дзяржаўныя інстанцыі са скаргамі на працу ЖКГ. Найбольшая колькасьць зваротаў рэгіструецца ў Віцебску, Полацку, Наваполацку, Воршы, канстатавалі на паседжаньні калегіі пракуратуры Віцебскай вобласьці.
Віцебская арганізацыя ГА БРСМ паведамляе, што на добраўпарадкаваньне райцэнтру да «Дажынак» накіруюць адмысловыя будатрады. Чакаецца, што лета ў Гарадку будзе гарачае: старшыня Віцебскага аблвыканкаму запатрабаваў, каб да 1 верасьня ўсе рамонтныя працы былі скончаныя.
Крымінальная справа паводле часткі 3 артыкулу 424 КК «Злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі» ўзбуджная ў дачыненьні да намесьніка дырэктара ААТ «Віцебскхлебпрам » 4 сакавіка пракурорам Віцебску. Намесьнік дырэктара падазраецца ў тым, што насуперак інтарэсам службы заключыў дамовы з адным з ЗАТ на пастаўку прадукцыі і арганізаваў водпуск гатовай прадукцыі, нягледзячы на наяўнасьць у гэтага таварыства пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасьці.
27-28 сакавіка, па блаславеньні мітрапаліта Менскага і Слуцкага Паўла, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, у Наваполацку і Полацку пройдзе акцыя «Разам - у абарону жыцьця». У межах акцыі на працягу тыдня, з 27 сакавіка па 3 красавіка, у шпіталях і жаночых кансультацыях Наваполацку і Полацку мэдычныя работнікі адмовяцца ад зьдзяйсьненьня штучнага перапыненьня цяжарнасьці (абортаў).