Дзякуючы выбарчай кампаніі рэсурсу Praca-by.info удалося даведацца, якія даходы атрымліваюць людзі, якія працуюць у праўладных прафсаюзах. Кандыдаты ў дэпутаты мусілі падаваць у выбаркамы дадзеныя пра свае даходы. Сярод тых, хто нацэльваўся на дэпутацкае крэсла, аказаліся і прадстаўнікі прафсаюзаў ФПБ.
Асноўная частка працоўных мігрантаў у Віцебску прадстаўленая грамадзянамі Ўкраіны, якія занятыя ў сельскай гаспадарцы, КНР і Латвіі - будаўнічая і лесанарыхтоўчая галіны адпаведна, паведаміла газэце “Витебские вести” начальніца аддзяленьня па грамадзянстве і міграцыі Чыгуначнага раёну Віцебску Тацьцяна Феакцістава.
У папраўчай калёніі № 8 (г. Ворша) адбылося масавае атручваньне асуджаных ежай, прыгатаванай у сталоўцы ўстановы. Прычынай атручваньня сталі бляшанкі з тушонкай з выразна ўздутымі накрыўкамі, што былі выкарыстаныя для прыгатаваньня ежы асуджаным.
Прэтэнзіі Сьледчага камітэту, які завёў крымінальную справу паводле ч.3 арт.424 КК «Злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, зьдзейсьненае службовай асобай, якая займае адказнае становішча», тычацца ранейшай працы гаспадарніка, які займаў пасаду дырэктара аграрнага прадпрыемства Віцебскай вобласьці.
Размова аб парушэньні наймальнікам ААТ «Полацак-Шкловалакно» ўказу прэзыдэнта аб сацыяльным партнэрстве адбылася на сустрэчы старшыні Свабоднага прафсаюзу заводу Віктара Стукава (на фота) зь першым намесьнікам старшыні аблвыканкаму Ўладзімерам Навацкім на прыёме ў аблвыканкаме. Парушэньні палягаюць у забесьпячэньні розных сацыяльных гарантыяў для працоўных адной і той жа прафэсіі на заводзе «Шкловалакно», што супярэчыць ўказу № 278.
Судзьдзя Валянціна Кавалёва задаволіла скаргу актывісткі незалежнага прафсаюзу РЭП былой кладаўшчыцы складу № 2 гатовай прадукцыі ААТ «Віцебскмясамалпрам» Алены Шандзюковай на пастанову аб адмове ва ўзбуджэньні крымінальнай справы. Названая пастанова была вынесеная опэрупаўнаважаным АБЭЗ АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебска Р. Беразьнёвым. Суд абавязаў міліцыю належна правесьці праверку фактаў нястачы таварна-матэрыяльных каштоўнасьцяў на суму каля 85 мільёнаў рублёў.
Як распавёў гімназіст Данат Бука, тыдзень таму яго сястра прапанавала набыць і павязаць на заплечнікі жоўта-блакітныя стужкі. Некаторыя з вучняў вырашылі падтрымаць гэту ідэю. Так яны хацелі выказаць сваю салідарнасьць з украінскім народам. Падлеткі насілі такія стужкі амаль тыдзень. Але дырэктар гімназіі Людміла Хверанец зрабіла Данату заўвагу.
Белстат склаў сьпіс гарадоў з самымі вялікімі аб'ёмамі выкідаў забруджвальных рэчываў у паветра ад стацыянарных крыніц. Рэйтынг традыцыйна ўзначаліў Наваполацак (54 тысячы тон). Усьлед за ім ідзе Менск (25 тысяч тон), Гародня (11 тысяч тон) і Новалукомаль (9000 тон). Усяго ж па ўсёй краіне ў паветра было выкінута 446 200 тон забруджвальных рэчываў.
Упраўленьнем Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці завершанае расьсьледаваньне крымінальнай справы па факце нявыплаты падаткаў. Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўленьня СК па Віцебскай вобласьці Іна Гарбачова, 52-гадовая жыхарка Віцебску індывідуальны прадпрымальнік з траўня 2011 па чэрвень 2013 году ўхілілася ад выплаты сум падаткаў у бюджэт, што пацягнула нанясеньне шкоды дзяржаве больш як на 270 млн. рублёў.
4 сакавіка ва Ўшачах разьвітваліся з народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным. Яго пахавалі на мясцовых могілках побач з маці, Акулінай Андрэеўнай Барадулінай.