Прэтэнзіі Сьледчага камітэту, які завёў крымінальную справу паводле ч.3 арт.424 КК «Злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, зьдзейсьненае службовай асобай, якая займае адказнае становішча», тычацца ранейшай працы гаспадарніка, які займаў пасаду дырэктара аграрнага прадпрыемства Віцебскай вобласьці.
Як растлумачылі ў прэс-службе Сьледчага камітэту Беларусі, кіраўнік выкарыстаў у асабістых мэтах сродкі і будматэрыялы, прызначаныя для рэканструкцыі аб'ектаў прадпрыемства, якое ён узначальваў. Выконваючы неабходныя работы, падрадчык будаваў яшчэ і асабісты катэдж для службовай асобы. Ня выключана, што менавіта таму кіраўнік падпісаў дакумэнты аб ужываньні павышаючага каэфіцыенту выплат будаўнічай арганізацыі з фондаў прадпрыемства.
«У выніку неправамерных дзеяньняў дырэктара аграрнаму прадпрыемству нанесеная шкода ў асабліва буйным памеры. Паводле дадзеных сьледзтва, сума складае больш за 10 мільярдаў рублёў», - паведамляюць праваахоўнікі. У абвінавачанага канфіскавана каля Br600 млн. Ён заключаны пад варту.
Падставай для ўзбуджэньня крымінальнай справы паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай УБЭП упраўленьня ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму і Віцебскага раённага аддзелу ўнутраных спраў.
Ежедневник