4 студзеня старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі накіраваў скаргу пракурору Ленінскага раёну Менску ў сувязі з тым, што на яго зварот па справе Міхаіла Жамчужнага Вярхоўны суд да гэтага часу ня даў адказу. Зварот старшыню Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь быў накіраваны 12 лістапада 2015 году.
Віцебскі раённы выканаўчы камітэт, разгледзеўшы калектыўны зварот мясцовых актывістаў КХП-БНФ, паведаміў, што раскопкі, якія праводзіліся ў кастрычніку – лістападзе 2015 году ў лясным масіве каля вёскі Хайсы сіламі 52-га асобнага спэцыялізаванага пошукавага батальёну, не далі адназначнага адказу на пытаньне пра тое, хто, калі і пры якіх акалічнасьцях быў расстраляны і таемна пахаваны ў лесе.
Напрыканцы мінулага году начальнікам аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску маёрам міліцыі Аляксандрам Рыбаковым была спыненая вытворчасьць па адміністрацыйнай справе ў дачыненьні да праваабаронцы Валера Місьнікава. Прычына такога рашэньня – адсутнасьць у дзеяньнях грамадзянскага актывіста складу адміністрацыйнага правапарушэньня.
У перадпачатку Новага году, 31 сьнежня, у Наваполацкай міліцыі адбыўся адміністрацыйны працэс паводле абвінавачаньня Андрэя Гайдукова ў парушэньні правілаў добраўпарадкаваньня населеных пунктаў. Намесьнік начальніка ГАУС – начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Ўладзімер Быкаў, разгледзеўшы матэрыялы справы, наклаў на Андрэя штраф у памеры 360 тысяч рублёў.
Каардынатара аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» вінавацяць паводле адміністрацыйнага артыкулу 21.14 «Парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня і ўтрыманьня населеных пунктаў» – за распаўсюд улётак у Наваполацку.
Міхаіл Жамчужны непакоіцца за лёс свайго сябра і кіраўніка закрытай уладамі праваабарончай арганізацыі «Пляцформа» Андрэя Бандарэнкі. Тым часам новы адвакат дапамагае палітвязьню падрыхтаваць наглядную скаргу ў Вярхоўны Суд.
Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Лідзія Ярмошына паабяцала праваабаронцу Леаніду Сьвеціку ўлічыць ягоную прапанову пра ўнясеньне зьменаў у дзейнае выбарчае заканадаўства. Аднак праваабаронца сумняваецца, што гэта будзе зроблена.
У Воршы распаўсюджваецца хрысьціянская газэта «Сокрытое сокровище», прычым, яе маскоўскі рэгіянальны выпуск. На галоўнай старонцы лістападаўскага выпуску зьмешчаны анонс на галоўны матэрыял нумару: «У еднасьці народу – росквіт Расеі”.
У віцебскім «Эўрапейскім клюбе» прадстаўнікі Камітэту дапамогі рэпрэсаваным «Салідарнасьць» прэзэнтавалі вынікі сваёй працы ў межах кампаніі «Разам супраць дыскрымінацыі», а палітоляг Алесь Лагвінец распавёў аб праекце «Беларусы выбіраюць Эўропу».
Гэтым пандусам ня зможа скарыстацца чалавек у інвалідным вазку, кажа віцяблянін Барыс Хамайда. Ён не выключае, што такім чынам было вырашана пазбавіцца ад ягонай прысутнасьці.