31 кастрычніка палітычны аналітык, дырэктар Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў акрэсьліў перад наведнікамі віцебскага «Эўрапейскага клюбу» стан стасункаў Беларусі і Эўрапейскага Зьвязу на сёньняшні момант, а таксама выказаў сваю думку пра тое, як будзе разьвівацца сытуацыя найбліжэйшым часам.
Пасьля разгляду касацыйнай скаргі і ўступленьня прысуду ў законную сілу віцебскі праваабаронца Міхаіл Жамчужны апынуўся ў карантыне ў папраўчай калёніі №14 у пасёлку Навасады Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Пра гэта ён паведаміў праваабаронцу Леаніду Сьвеціку, зь якім ён мае ліставаньне.
Актывісты ўсталявалі крыж ва ўрочышчы «Цёплы лес» каля пасёлку Лужасна Віцебскага раёну. А таксама аднавілі адзін з крыжоў на ўзьлеску каля вёскі Хайсы – паставілі новы замест скрадзенага невядомымі вандаламі.
10 дрэўцаў у гонар «Нябеснай сотні» зьявіліся 27 кастрычніка ў Віцебску ў мікрараёне Білева. Сябры аргкамітэту па стварэньні партыі БХД, ініцыятары кампаніі «За якасную медыцыну ў Віцебску» разам зь дзецьмі і мясцовымі жыхарамі вакол аднаго з дамоў пасадзілі клёны, рабіну, сасну.
23 кастрычніка прадстаўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Тацьцяна Рэвяка прысутнічала на абвяшчэньні рэзалюцыйнай часткі судовага рашэньня па выніках разгляду касацыйнай скаргі заснавальніка праваабарончай арганізацыі «Платформ інавэйшан» Міхаіла Жамчужнага.
«Прабачце, памылілася! Тварам вы да мяне не павярнуліся! – гэтак напісала Вера Куталава ў сваім паўторным лісьце да дэпутата ПП НС Сяргея Бохана. І дадала ў завяршэньне: – Прашу растлумачыць, чым я так вінаватая перад Рэспублікай Беларусь, што мяне дзяржава пазбавіла права на атрыманьне жытла сацыяльнага карыстаньня».
29 кастрычніка – дзень памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсіяў. Правядзеньне ў гэты дзень несанкцыянаванай мясцовымі ўладамі акцыі ў Гарадку былo спыненае міліцыянтамі праз дваццаць – дваццаць пяць хвілін ад яе пачатку. Акцыю ладзіў старшыня Віцебскай абласной арганізацыі партыі БНФ Леанід Аўтухоў.
24 кастрычніка падчас сустрэчы з наведнікамі віцебскага «Эўрапейскага клюбу» менскі палітоляг Андрэй Ляховіч зрабіў прагноз, што ніякіх значных зьменаў у палітычнай сфэры пасьля прэзыдэнцкіх выбараў чакаць ня трэба.
Усе пікеты – па адным у кожным з трох раёнаў Віцебску – мусілі прайсьці у нядзелю, 25 кастрычніка. Іх мэта: выказаць рашучы пратэст супраць разьмяшчэньня расейскіх ваенных баз на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, што можа прывесці да страты незалежнасці і сувэрэнітэту краіны, на ўзор анэксіі Расеяй часткі ўкраінскіх зямель ваенным шляхам.
На Віцебшчыне, як і па ўсёй Беларусі, палітычныя партыі і грамадзкія актывісты аналізуюць вынікі ўдзелу ў выбарах прэзыдэнта. Віцебскія праваабаронцы, якія актыўна ўдзельнічалі ў назіраньні за ходам выбарчай кампаніі на розных яе этапах, падзяліліся сваімі ўражаньнямі і абмеркавалі вынікі мінулага палітычнага мерапрыемства.