Былы старшыня Аршанскага райвыканкаму Леанід Пянькоўскі вярнуўся ў Бешанковіцкі раён. Ён цяпер кіруе сельгаспрадпрыемствам – ЗАТ «АСБ – Агра Наватар». Пра гэта інфармуе сайт адміністрацыі Бешанковіцкага раёну.
8 верасьня ў гонар 504-х угодак Аршанскай бітвы мясцовыя актывісты ўсклалі кветкі да памятных знакаў. Як і ва ўсе апошнія гады, імпрэзу зладзілі выключна добраахвотнікі: мясцовыя улады ігнаруюць гістарычнае месца, дзе ў 1514 годзе войска ВКЛ разьбіла значна большае маскоўскае.
Як паведамлялася, нядаўна арганізатар «Рускіх маршаў» і кандыдат у прэзыдэнты Расеі Аляксандр Бабурын стварыў у Беларусі палітычны рух для «паскарэньня інтэграцыі». Удзел у сумнеўным мерапрыемстве ўзялі прадстаўнікі ЛДПБ, «Гавары праўду», камуністы і шэраг чарнасоценных арганізацыяў накшталт «Румола». Адметна, што ўдзельнічалі і прадстаўнікі віцебскага праваслаўнага духавенств
Удзельнікі грамадзкай ініцыятывы «Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы» пабывалі на прыёме ў старшыні райвыканкаму Аляксандра Пазьняка, каб дамовіцца пра зьмест раней абяцанай уладамі мэмарыяльнай шыльды на месцы сталінскіх расстрэлаў. Пазьняк пацьвердзіў гатоўнасьць яе ўстанавіць, але з умовай: ён выказаў пажаданьне, каб быў прыбраны «народны мэмарыял», створаны сваякамі загінулых. Сярод актывістаў пачаліся спрэчкі: ці варта прымаць дапамогу ад уладаў такім коштам.
Незалежных журналістаў з Глыбокага зноў пакаралі штрафамі за «незаконны выраб прадукцыі СМІ». Зьмітра Лупача аштрафавалі на 857 рублёў 50 капеек за супрацоўніцтва зь «Белсатам», Тацяну Смоткіну на 1102 рублі 50 капеек – з Радыё Рацыя.
Поўная ізаляцыя, якая была створаная адміністрацыяй папраўчай калёніі №9 (г. Горкі) у адносінах да Міхаіла Жамчужнага, нарэшце прарваная: ліст ад палітвязьня атрымала праваабаронца Тацяна Равяка.
Віцебскія дзевяціклясьнікі Павал і Сяргей 19 траўня вырашылі замерыць рэйтынг Лукашэнкі, паведамляе Радыё Свабода. Хлопцы выйшлі з плякатам «Пасыгналь, калі супраць Лукашэнкі» на Маскоўскі праспэкт, каб паназіраць, ці часта ім будуць сыгналіць кіроўцы.
4 траўня ў кватэры Дубровенскага актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі Міхаіла Чамуракі прайшоў ператрус, канфіскаваны ноўтбук і сыстэмны блёк кампутара. Адначасова другая брыгада, якая складалася з двух мясцовых супрацоўнікаў і аднаго зь Віцебску ў цывільным, апісала маёмасьць у доме, дзе пражывае маці актывіста. У жанчыны, інваліда 2-й групы, падскочыў ціск, ёй выклікалі хуткую.
У кватэры 28-гадовага Рамана Кузьмянкова правялі ператрус, забралі аргтэхніку і дапыталі ў сьледчым камітэце, навошта ён піша звароты ў райвыканкам, крытыкуючы мясцовыя ўлады.