Судовы разбор паводле адміністрацыйнай справы чакае віцебскага апазыцыянэра за публічнае выражэньне сваёй любові да беларушчыны. На імпрэзу, прысьвечаную 86-й гадавіне Ўладзімера Караткевіча, ён прыйшоў з нацыянальным беларускім сьцягам, што зь меркаваньня праваахоўнікаў ёсьць парушэньнем заканадаўства.
Шаркоўшчына падпісала «Пагадненьне мэраў». Цырымонія адбылася ў межах міжнароднай канфэрэнцыі, прысьвечанай спрыяньню стабільнаму разьвіцьцю дзяржаў Усходняга партнэрства, якая адбылася ў кастрычніку ў Ерэване.
Судзьдзя Віцебскага абласнога суду Сьвятлана Іванова палічыла цалкам абгрунтаваным рашэньне свайго калегі, прынятае раней адносна супольных сьпеваў пад гітару гімну «Магутны Божа» былымі кандыдатамі ў дэпутаты, і пададзеную імі касацыйную скаргу не задаволіла.
Увечары 19 лістапада ў «Эўрапейскім клюбе» адбылася сустрэча з сустаршынём аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Паўлам Севярынцам і аўтарамі «Беларускай хрысьціянскай азбукі», якую ўпершыню прэзэнтавалі ў Віцебску.
Царкоўны трыкстар, сьпікер і апалягет, абаронца Наваросіі – так пазыцыянуе сябе Павал Шульжонак на сваёй старонцы «УКантакце». 9 лістапада ён зьбіраўся наведаць Віцебскдзеля ўдзелу ў Міжнародным царкоўна-грамадзкім і навукова-асьветніцкім Ірынінскім форуме «Духоўныя асновы славянскага сьвету», але на мерапрыемстве так і не зьявіўся.
10 лістапада ў Аршанскім судзе судзьдзя Іна Кохава пакарала сябра партыі БНФ Віталя Паўлава штрафам у памеры дзьвюх базавых велічыняў за «нецэнзурную лаянку» на выбарчым участку падчас сёлетняй парлямэнцкай кампаніі. Паводзіны апазыцыйнага актывіста былі кваліфікаваныя, як адміністрацыйнае правапарушэньне паводле артыкулу 17.1 КаАП («Дробнае хуліганства»).
Прафсаюз РЭП прыйшоў у Воршу ў 2008 годзе, калі ў горадзе стварылася «прафсаюзная суполка». У суполку да сёньняшняга дня уваходзіла 14 чалавек, а для стварэньня арганізацыі трэба, як мінімум, 15. Менавіта з мэтай стварэньня прафсаюзнай арганізацыі ў Воршу 5 лістапада прыехаў кіраўнік РЭП Генадзь Фядыніч.
З прапановай ініцыяваць мясцовае народнае галасаваньне зьвяртаўся да «народных абраньнікаў» гарадзкога ўзроўню праваабаронца Леанід Сьвецік. На яго думку, такое галасаваньне сьцішыла б жарсьці вакол будаўніцтва ў Віцебску Сафійскага сабору.
Камандзір атраду расейскіх нацыстаў Аляксей Мільчакоў, які ваяваў супраць Украіны на Данбасе, цяпер трэніруе баявыя навыкі беларускіх грамадзян і набывае маёмасьць на Віцебшчыне.