Заўвагі, выказаныя жыхарамі Віцебску падчас грамадзкага абмеркаваньня экалягічных наступстваў для навакольнага асяродзьдзя будаўніцтва сучаснага варыянту Сафійскага сабору, не паўплываюць на лёс 206 дрэваў і 4658 квадратных мэтраў газонаў.
Прызнаць віцебскага прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта на выбарах 2010 году Сяргея Рыжова палітычным вязьнем прасіў аўтарытэтную міжнародную праваабарончую арганізацыю паплечнік і сябар палітыка лекар Ігар Пастноў.
Ня менш за 100 індывідуальных прадпрымальнікаў сабраліся 18 студзеня каля будынку Наваполацкага гарвыканкаму. Сярод іх былі прадстаўнікі ўсіх рынкаў з двух гарадоў-суседзяў - Наваполацку і Полацку.
Паводле сьведчаньня абласной каардынатаркі БХД Тацьцяны Севярынец, «супрацоўнікі ў цывільным» выклікаюць віцебскіх заснавальнікаў партыі да начальства па месцы працы або прыяжджаюць дахаты з пагрозамі.
На чарговым сходзе у гандлёвым цэнтры «Эвіком» індывідуальныя прадпрымальнікі Віцебску выказаліся за вяртаньне на свае працоўныя месцы толькі пасьля скасаваньня ўказу № 222. Акрамя таго, некаторыя зь іх ня толькі вырашылі падтрымаць акцыю ў абарону прадпрымальніцтва, якая мусіць прайсьці ў Менску 18 студзеня, але і абвясьцілі пра свой намер выставіць палітычныя патрабаваньні ды нават заклікалі выйсьці на Плошчу.
МУС апублікавала пастанову «Аб вызначэньні разьмеркавальных квотаў рэгістрацыі хадайніцтваў пра наданьне статусу ўцекача або дадатковую абарону ў Рэспубліцы Беларусь на 2016 год». Згодна з дакумэнтам, падразьдзяленьне па грамадзянстве і міграцыі УУС Віцебскага аблвыканкаму ў бягучым годзе павінна прыняць хадайніцтвы аб даваньні дадатковай абароны або статусу ўцекача ад 250 замежнікаў.
Для дробнага бізнэсу ўказ №222 невыканальны. Казаць пра гэта трэба ўсімі даступнымі мэтадамі. Пра гэта заявіла адна зь лідэраў віцебскіх прадпрымальнікаў Ірына Яскевіч. Яна распавяла пра сытуацыю на рынках абласнога цэнтру.
Зэканомленыя 370 мільёнаў палачанін Яраслаў Пачопка прапануе выдаткаваць на добраўпарадкаваньне гораду. «У краіне, а тым больш у Полацку, цяпер нялёгкія часы, таму траціць 17 тысяч даляраў на новае аўто для “служак народу” мы лічым няслушным!» – гаворыцца ў пэтыцыі, разьмешчанай на сайце www.change.org.
Дэлегацыя прадпрымальнікаў з розных гандлёвых цэнтраў і рынкаў Віцебску 6 студзеня наведала аблвыканкам. Прадпрымальнікі перадалі ўладам рашэньне праведзенага напярэдадні сходу пра тое, што не адновяць працу, пакуль ня будзе скасаваны ўказ № 222.
Дзясяткі прадпрымальнікаў выйшлі на акцыю пратэсту на Цэнтральным рынку ў Воршы. Пратэстоўцы трымалі плякаты «Працу прадпрымальнікам» і «Скасаваць указ №222». У сваёй заяве прадпрымальнікі падкрэсьлілі: «Мы паказваем усім, што мы не ў «адпачынках», а патрабуем скасаваць указ №222. Паглядзіце, колькі людзей сабралася!»