Мэдаль «У памяць 1000-годзьдзя скону сьвятога роўнаапостальнага вялікага князя Ўладзімера» ўведзены Ўказам Найсьвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ад 6 лiстапада 2014 году. Мэдаль мае адну ступень. Ёю ўзнагароджваюцца архірэі і клірыкі, манахі, а таксама дабрачынцы, дзяржаўныя і грамадзкія дзеячы, якія зрабілі значны ўнёсак ва ўмацаваньне духоўнасьці ў грамадзтве.
Прадстаўнікі палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў зьвярнуліся ў Віцебскі гарадзкі савет дэпутатаў з прапановай даручыць гарвыканкаму ўнесьці зьмены ў сваё рашэньне ад 10 ліпеня 2009 году № 881 «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску». Зварот падпісалі мясцовыя кіраўнікі партыі БНФ, Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет», Аб’яднанай грамадзянскай партыі і руху «За свабоду».
Камітэт ААН па правох чалавека апублікаваў чарговае рашэньне, прынятае наконт скаргі жыхара Віцебску. Згодна з гэтым рашэньнем, Беларусь парушыла правы Тараса Сургана, якія забясьпечваюцца часткай 2 артыкулу 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правох.
У Наваполацку 6 сьнежня прайшоў круглы стол мясцовых дэмакратычных сілаў. Прадстаўнікі БХД, партыі БНФ і АГП заключылі паміж сабой першае папярэдняе пагадненьне «аб сумеснай працы і ўзаемадапамозе» на мясцовым узроўні.
Усе мерапрыемствы, якія віцебскія актывісты праваабарончага руху хацелі правесьці на пачатку сьнежня, былі альбо забароненыя, альбо праігнараваныя дзяржаўнымі сродкамі масавай інфармацыі і органамі мясцовай улады.
Кандыдат у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2015 году працягнула сваё падарожжа па гарадох Віцебскай вобласьці, распачатае ў мінулую суботу. 8 сьнежня Тацьцяна Караткевіч сустрэлася з жыхарамі Глыбокага, Полацку, Наваполацку і Ўшачаў.
Абласное ўпраўленьне ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі абвясьціла тэндэр на вытворчасьць і трансьляцыю пакету "сацыяльна значных тэлеперадач". У пакет уваходзіць і цыкль "Выбары-2016", прысьвечаны выбарам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
Бадай, няма такога жыхара Віцебску, які б ня бачыў графіці ў выкананьні стрыт-арт-групы StreetSkills, што раз-пораз зьяўляюцца на сьценах будынкаў гораду. Зьвярнуў увагу на гэтыя творы мастацтва і праваабаронца Леанід Сьвецік. На яго думку, імкненьне маладых мастакоў аздобіць гарадзкі ляндшафт можна толькі вітаць, але зьмест графіці выклікае заклапочанасьць – і пра гэта ён напісаў у ідэалягічны аддзел гарвыканкаму.
У плянах экс-кандыдата ў прэзыдэнты – да пачатку калядных сьвятаў наведаць 35 гарадоў ва ўсіх куткох Беларусі. Віцебшчына стала першым з рэгіёнаў, куды ў межах свайго турнэ накіравалася Тацьцяна Караткевіч. 5 сьнежня яна сустрэлася са сваімі прыхільнікамі ў Бешанковічах, Віцебску і Воршы.