Пяцёра жыхароў спаленай вёскі Паўлавічы, што ўвайшла ў склад Першамайскага раёну Віцебску, у пошуках справядлівасьці зьвярнуліся ў пракуратуру, суд і да гарадзкіх чыноўнікаў.
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь адмаўляецца прызнаваць рашэньні Камітэту па правох чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Пра гэта было паведамлена віцебскаму праваабаронцу Паўлу Левінаву (на фота), які зьвяртаўся ў МЗС з просьбай інфармаваць яго пра тэрміны, у якія будзе выкананае рашэньне камітэту наконт яго зваротаў, прынятае на 105-й сэсіі камітэту ў ліпені 2012 году.
Малады чалавек на вачох у людзей падняўся на слуп і ўстанавіў там нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг. Гэта адбылося ў самым цэнтры гораду, каля "Сіняга дому". Акцыя праведзеная ў гонар 150-годзьдзя паўстаньня Кастуся Каліноўскага.
17 студзеня Віцебкая абласная арганізацыя партыі БНФ накіравала пракурору Чыгуначнага раёну скаргу на дзеяньні галоўнага архітэктара Віцебску Віталя Дубіка. У заяве гаворыцца, што галоўны архітэктар гораду нахабна ігнаруе палажэньні аховы гістарычнага цэнтру гораду, у прыватнасьці, ён даў дазвол на праектаваньне на тэрыторыі былога Ніжняга замку Палацу ўрачыстых абрадаў.
Сьледчы камітэт распачаў новую крымінальную справу па будаўнічых справах КУП «УКБ Віцебскага аблвыканкаму». Крымінальная справа ўзбуджаная па матэрыялах Упраўленьня па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (УБЭП) УУС віцебскага аблвыканкаму.
З прычыны несвоечасовай дастаўкі паштовага адпраўленьня Пётар Іваноў зьвяртаўся ў суд Кастрычніцкага раёну Віцебску з патрабаваньнем кампэнсаваць яму маральную шкоду. У судзе работнікі «Белпошты» сваю віну прызналі, прынесьлі заяўніку свае прабачэньні і прапанавалі міравое пагадненьне. Такое пагадненьне было заключанае, і актывіст тут жа ў будынку суду атрымаў ад паштальёнаў 600 тысяч рублёў кампэнсацыі.
У ноч з 12 на 13 студзеня была ўчыненая аблава на наведвальнікаў віцебскага клюбу «XXI стагодзьдзе», дзе ў той час ладзілі вечарыну прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасьці. Супрацоўнікі міліцыі і АМАПу ўварваліся ў клюб і запатрабавалі ад тых, хто знаходзіўся ў ім, стаць ля сьценкі, пасьля чаго распачалі праверку дакумэнтаў. Прысутных здымалі на відэакамэру. Сама меней трое наведвальнікаў вечарыны былі затрыманыя, іх лёс высьвятляецца.
Паводле слоў прадстаўнікоў Сьледчага камітэту Беларусі, сьледзтва працягваецца, аднак затрыманых падазраваных па крымінальнай справе наконт справы аб выбуху ля будынку віцебскага КДБ няма. Расьсьледаваньнем інцыдэнту займаецца Ўпраўленьне сьледчага камітэту Беларусі па Віцебскай вобласьці. Узбуджаная крымінальная справа паводле артыкулу «Хуліганства».
Антаніна Піванос, аштрафаваная ў 2008 годзе за спробу ўручэньня падарунку вядомаму віцебскаму апазыцыянэру Барысу Хамайду, нарэшце дамаглася справядлівасьці: Камітэт ААН па правох чалавека прыняў рашэньне на яе карысьць. Цяпер, згодна з рашэньнем камітэту, беларускія ўлады абавязаныя вярнуць актывістцы канфіскаваную ў яе маёмасьць, пакрыць панесеныя ёй выдаткі і выплаціць кампэнсацыю.
Судзьдзя суду Першамайскага раёну Віцебску Натальля Карабліна адмовіла ў задавальненьні хадайніцтва распаўсюдніку газэты «Віцебскі Кур’ер» Міхаілу Жураўлёву аб растэрміноўцы выкананьня адміністрацыйнага спагнаньня ў выглядзе штрафу ў памеры 2 500 000 рублёў.