Актывісты БХД і Партыі БНФ затрыманыя ў Віцебску каля будынку суду Кастрычніцкага раёну, дзе праходзіў працэс над актывістамі Партыі БНФ Кастусём Смолікавым і Леанідам Аўтуховым.
На Ўсьпенскай горцы, на плошчы каля Сьвята-Ўсьпенскага катэдральнага сабору, рыхтуюць да ўстаноўкі помнік былому патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Аляксію II. Цяпер працоўныя віцебскага будтрэсту №9 рыхтуюць пляцоўку для падмурку будучага манумэнту.
Як мы паведамлялі раней, Камітэт па правох чалавека ААН прызнаў, што ўлады Беларусі парушылі грамадзянскія і палітычныя правы Антаніны Піванос. Аднак улады не сьпяшаюцца выконваць рашэньне аўтарытэтнага міжнароднага воргану. Каб усё-такі дамагчыся рэалізацыі гэтага рашэньня на практыцы, віцебская актывістка вымушаная была зьвярнуцца ў суд.
Віцебскія актывісты ўжо каторы раз спрабавалі выканаць рашэньне гарвыканкаму “Аб правядзеньні масавых мерапрыемствах у г. Віцебску”. Згодна зь ім, заяўнікі масавых акцыяў мусяць заключыць дамовы на абслугоўваньне з ЖКГ, паліклінікай і міліцыяй. Але гэтыя структуры адмаўляюцца супрацоўнічаць з апазыцыянерамі, і Кастрычніцкі райсуд пацьвердзіў: рашэньне гарвыканкаму дазваляе дзяржаўным структурам ухіляцца ад дамоваў.
Супрацоўнікі гарадоцкага прадпрыемства на Віцебшчыне ў рамках добраўпарадкаваньня тэрыторыяў разам зь безгаспадарнымі пабудовамі разабралі жылую хату. Жахлівы інцыдэнт адбыўся пакуль гаспадыня, інвалід 1 групы, была ў лякарні. Рабочыя самавольна дэмантавалі дах, вокны і дзьверы. Пацярпелай жанчыне шкоду не кампэнсавалі.
Беларусы далучаюцца да грамадзянскай акцыі. Жаданьне перапісваць фрагмэнты Бібліі ад рукі выказваюць жыхары розных рэгіёнаў краіны. Да Рыгора Барадуліна, Алеся Сёмухі-Грынберга, Сяргея Антончыка і іншых далучыўся Барыс Хамайда. Вызначаную частку Бібліі актывіст перапісваў у цэнтры Віцебску.
Супрацоўнікі аховы Лукомальскай ДРЭС 5 сакавіка не пусьцілі старшыню пяршоўкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) Аляксея Габрыэля на тэрыторыю прадпрыемства. На думку прафсаюзнага лідэра, адміністрацыя спалохалася яго выступу на канфэрэнцыі працоўнага калектыву.
Падлеткавую папраўчую калёнію ў Віцебску плянуюць зачыніць. Пра гэта паведаміў намесьнік начальніка аддзелу ўпраўленьня прафіляктыкі Міністэрства ўнутраных спраў Валер Мялешка. “Паступова мы прыйшлі да таго, што ў нас застанецца адна падлеткавая калёнія - у Бабруйску, дый там зьмяшчаецца зусім ня шмат зьняволеных. Раней такіх калёніяў было тры - яшчэ дзьве ў Віцебску. Адна зь іх зачыненая некалькі гадоў таму, другую таксама плянуецца зачыніць”, - распавёў Валер Мялешка.
Парушэньні заканадаўства пры абслугоўваньні спажыўцоў выяўленыя ў лютым ва ўсіх правераных Камітэтам дзяржаўнага кантролю крамах Віцебску і Віцебскага раёну, паведамілі ў КДК Віцебскай вобласьці.
Віцебскі актывіст Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ Сяргей Каваленка мяркуе: камітэт па правох чалавека ААН не падтрымаў яго скаргу, таму што “Захад дэградуе”.