Як паведаміў таварыш арыштаванага, лідэр незарэгістраванага аб’яднаньня “Саюз маладых інтэлектуалаў” Яўген Канстанцінаў, абвінавачаны ў здрадзе дзяржаве Андрэй Гайдукоў зноў пераведзены ў сьледчы ізалятар КДБ у Менску.
Пракуратура Гарадоцкага раёну на сайце райвыканкаму паведаміла, што ёй праведзены аналіз стану работы па выкананьні заканадаўства пры эксплёатацыі дзіцячых гульнявых пляцовак. Пракуратурай выяўлена, што большасьць наяўных дзіцячых пляцовак, разьмешчаных на прыдамавых тэрыторыях гораду, не адпавядае патрабаваньням дзеючага заканадаўства.
У Віцебску кіраўнікам прадпрыемстваў рассылаецца факсаграма з загадам арганізаваць працу ў сьвяточныя дні 24-25 сьнежня. Адпаведны дакумэнт падпісаў кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёну Віцебску Мікалай Арлоў.
Затрыманых у Віцебску актывістаў БХД Станіслава Лаўрэнава і Аляксея Кішчука абвінавачваюць у дробным хуліганстве - “нецэнзурнай лаянцы”. Затрыманьне адбылося каля 11 раніцы, але суду над затрыманымі так і не было. Абодвух зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня прынамсі на найбліжэйшую ноч. Ці будзе суд заўтра, хлопцам ня кажуць таксама.
Асноўную долю карупцыйных злачынстваў у Віцебскай вобласьці складаюць факты хабарніцтва і службовых крадзяжоў, паведаміў начальнік аддзелу па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю пракуратуры Віцебскай вобласьці Васіль Пашкоўскі.
Зь віцебскім сябрам партыі БНФ Аляксеем Гудзіліным невядомыя правялі «прафіляктычную гутарку». Ад яго запатрабавалі спыніць сваю дзейнасьць і больш не «піярыць» БНФ. Каб малады чалавек лепш зразумеў сказанае, яго зьбілі.
Надоечы трое ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай АЭС – жыхароў Віцебску атрымалі ўкраінскія ўзнагароды, выпушчаныя да 25-х угодкаў трагедыі. Памятным крыжам «25 гадоў Чарнобыльскай катастрофы» быў ганараваны Анатоль Гнеўка, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Знакі ўзнагароды «25 гадоў гераічнага подзьвігу» атрымалі Аляксандар Мікулін і Сяргей Іконьнікаў.
Суд у чарговы раз адхіліў патрабаваньні віцебчука Ўладзімера Кірычэнкі, які прасіў прызнаць, што дзеяньні ЖРЭТ Першамайскага раёну Віцебску зьяўляюцца незаконнымі і парушаюць правы спажыўцоў. Паводле разьлікаў пазоўніка, толькі ў верасьні 2012 году ЖРЭТ ў 7,5 разоў завысіў колькасьць цеплавой энэргіі, неабходнай на падагрэў аднаго кубамэтру вадаправоднай вады.
Сьледчы камітэт спыніў расьсьледаваньне па крымінальнай справе супраць супрацоўнікаў Першамайскага РАУС Віцебску, якія выбівалі прызнальныя паказаньні ў дзяцей пры дапамозе шрубнікаў і процівагазаў. Справа супраць міліцыянтаў-катаў была ўзбуджаная ў траўні 2011 году.