Як і ўсюды па краіне, у Віцебску завяршыўся этап збору ініцыятыўнымі групамі подпісаў выбаршчыкаў па рэгістрацыі прэтэндэнтаў кандыдатамі ў прэзыдэнты краіны. Такім чынам, выбарчая кампанія выйшла на новы ўзровень, і можна ацаніць якасьць працы каманд меркаваных кандыдатаў на найвышэйшую дзяржаўную пасаду краіны.
Пад чарговымі заяўкамі на правядзеньне пікетаў, пададзенымі ў адміністрацыі Чыгуначнага і Першамайскага раёнаў Віцебску, стаяць подпісы пяцёх актывістаў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ. Але надзеі на тое, што ўлады нарэшце дазволяць ім акцыі, мала.
Аляксандар Лукашэнка памілаваў Мікалая Статкевіча, Ігара Аліневіча, Юрыя Рубцова ды іншых палітвязьняў. Пра гэта паведаміла прэсавая служба кіраўніка краіны.
20 жніўня прэтэндэнт у прэзыдэнты ад кааліцыі «Народны рэфэрэндум» Тацьцяна Караткевіч у чарговы раз наведала Віцебск. За некалькі гадзін, праведзеных у горадзе, патэнцыйная кандыдатка пабывала на некалькіх пікетах, дзе зьбіраліся подпісы ў яе падтрымку, паразмаўляла зь мінакамі, сустрэлася з дробнымі прадпрымальнікамі Смаленскага рынку і з задавальненьнем шмат фатаграфавалася са сваімі прыхільнікамі.
19 жніўня судзьдзя Віцебскага абласнога суду Сьвятлана Іванова пакінула ў сіле рашэньне Глыбоцкага райсуду, вынесенае у дачыненьні да журналіста Зьмітра Лупача, якога пакаралі за нібыта незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі.
Тацьцяна Караткевіч 17 жніўня правяла сэрыю сустрэч з выбарцамі. Прэтэндэнтка ў прэзыдэнты зьдзяйсьняла паездкі па гарадох усходняй Беларусі. Яна завітала ў Магілёў, Шклоў, а затым у Воршу.
16 жніўня на вуліцах Паставаў зьявіліся дзясяткі новых налепак у штомесячны Дзень салідарнасьці. На іх намаляваная лічба «16» і лёзунг «Свабоду Беларусі!». Налепкі расклеілі на слупах і дошках аб’яваў.
Ініцыятыўная група прэтэндэнта ў прэзыдэнты ад Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргея Гайдукевіча ўжо сабрала неабходныя для рэгістрацыі сто тысяч подпісаў выбарцаў, пра гэта «Віцебскай вясьне» заявіў лідэр абласной арганізацыі ЛДП Сяргей Ярмыкін.
Віцебскія актывісты аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя» падалі на 23 жніўня заяўку на правядзеньне пікету па праблемах медыцыны.