Пасьля рэгістрацыі ЦВК ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за старшыню партыі «Справядлівы сьвет» Сяргея Калякіна, старшыня абласной арганізацыі Мікалай Селівашка ўзначаліў у Віцебскай вобласьці каардынацыйную і практычную частку гэтай працы.
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі 25 ліпеня наведаў віцебскія рынкі, дзе сустрэўся з прадпрымальнікамі, а таксама адказваў на пытаньні віцебчукоў на пікеце па зборы подпісаў.
Аўтарам заяўкі, пададзенай ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску, зьяўляецца Леанід Сьвецік. Мэта акцыі, якая мусіць адбыцца 4 жніўня, – азнаёміць жыхароў гораду з фактам наяўнасьці ў Беларусі палітвязьняў, прызнаных гэтакімі беларускай грамадзкасьцю, міжнароднымі і беларускімі праваабарончымі арганізацыямі.
Павал Левінаў накіроўваў свой зварот з загалоўкам «Аб вакханаліі ў судзе Першамайскага раёну г. Менску» ў Вярхоўны суд. Той пераслаў зварот у Менскі гарадзкі суд, які ў выніку прызнаў слушнасьць довадаў праваабаронцы і папрасіў у яго прабачэньня «за дапушчаныя судом Першамайскага раёну г. Менску парушэньні».
Паўла Левінава дэлегавалі дзьве групы выбаршчыкаў, якія хацелі бачыць яго ў ліку чальцоў Першамайскай раённай выбарчай камісіі Віцебску і Віцебскай абласной камісіі.
23 ліпеня Глыбоцкі райсуд прызнаў Зьмітра Лупача вінаватым у парушэньні заканадаўства аб СМІ – часткі 2 артыкулу 22.9 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі).
Машына з нумарамі «Данецкай Народнай Рэспублікі» была заўважаная 17 ліпеня ў горадзе Дзісна Мёрскага раёну. Машыну бачылі на вул. Леніна. Цікава, як пускаюць у Беларусь аўто з нумарамі неіснуючай дзяржавы?
У цяперашні момант заснавальнік «Платформ інавэйшан», жыхар Віцебску Міхаіл Жамчужны рыхтуе скаргу ў Вярхоўны суд, знаходзячыся ў карцэры віцебскага СІЗА-2. Ён трапіў туды на 25 сутак, прычым ужо не ўпершыню. Паводле Жамчужнага, яму там «спакайней», бо ён мае магчымасьць застацца сам-насам і засяродзіцца на развагах наконт сваёй справы.
Кожная ініцыятыўная група па вылучэньні кандыдатаў у прэзыдэнты да 21 жніўня мусіць сабраць і падаць у выбарчыя камісіі сама меней 100 тысяч подпісаў. Згодна з каляндарным плянам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзеньні выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, этап збору подпісаў распачаўся 23 ліпеня, і ў першы ж дзень у Віцебску прайшоў шэраг пікетаў па зборы подпісаў.
Гэта Кастусь Смолікаў, намесьнік старшыні абласной партыйнай арганізацыі. Ён адзначае, што такое здарылася нечакана - раней, колькі выбараў запар, у абласной выбарчай камісіі з апазыцыянэраў працавалі толькі прадстаўнікі Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет».