Упраўленьне Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці ня лічыць заяўнікамі сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ, якія знайшлі чалавечыя парэшткі паблізу вёскі Хайсы. На падставе гэтага сьледчыя органы адмаўляюць ім у атрыманьні пастановы аб адмове ва ўзбуджэньні крымінальнай справы і ў азнаямленьні іх з матэрыяламі праверкі, праведзенай аддзяленьнем СК па Віцебскім раёне.
Гэта сьцьвярджаецца ў адказах зь Міністэрства адукацыі. Яно вымушанае адказваць на скаргі з прычыны інцыдэнту, які здарыўся ў лютым гэтага году ў сярэдняй школе № 19 Воршы.
У цяперашні час зьяўляецца немэтазгодным ініцыяваньне пытаньня пра правядзеньне парлямэнцкіх слуханьняў па тэме «Вынікі правапрымяненьня Закону Рэспублікі Беларусь "Аб парадку і ўмовах накіраваньня грамадзян ў лячэбна-працоўныя прафілякторыі і ўмовах знаходжаньня ў іх"». Пра гэта паведаміў праваабаронцу Леаніду Сьвеціку старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па правох чалавека, нацыянальных стасунках і сродках масавай інфармацыі Андрэй Навумовіч.
Скасаваньне льготных крэдытаў ударыла па малазабясьпечаных сем'ях. Жыхарка Полацку Надзея Язьмер ініцыявала на пляцформе Change.org збор подпісаў за аднаўленьне выдачы льготных крэдытаў і зьвяртаецца ў тэксьце да прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова.
Сваю «скаргу на дзеяньні дзяржаўнага органу, якія ўшчамляюць права на свабоднае выказваньне меркаваньня» Павал Левінаў накіраваў у суд Першамайскага раёну Менску. Ён просіць суд абавязаць Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію даць яму магчымасьць выступіць у этэры тэлеканалу «Беларусь-1».
12 чэрвеня калегія Віцебскага абласнога суду, разгледзеўшы у закрытым рэжыме касацыйную скаргу асуджанага на шэсьць з паловай гадоў зьняволеньня кіраўніка незарэгістраванай партыі «Белая Русь» Сяргея Рыжова, пакінула ў сіле рашэньне суду першай інстанцыі.
Старшыня суду Гарадоцкага раёну Віцебскай вобласьці Аляксандар Ляшковіч адмовіўся паведаміць актывісту партыі БНФ Леаніду Аўтухову зьвесткі пра колькасьць жыхароў раёну, якія былі накіраваныя судом на лекаваньне ад алькагольнай і наркатычнай залежнасьці ў Лячэбна-працоўныя прафілякторыі (ЛПП).
У Наваполацку прайшла сустрэча сяброў і прыхільнікаў «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі». Падчас сустрэчы сустаршыня аргкамітэту БХД Павал Севярынец прэзэнтаваў кнігу «Беларуская глыбіня». Удзел у сустрэчы ўзялі каля 20 чалавек.
На віцебскіх рынках 7 гандлёвых крамаў займаюцца продажам цішотак з прынтамі прарасейскай і савецкай тэматыкі. Саколкі з выявамі Пуціна, Сталіна і так званых «ветлівых людзей» былі заўважаныя на Полацкім і Смаленскім рынках Віцебску.