31 траўня актывісты адведалі лес каля вёскі Хайсы. Яны запалілі сьвечкі і ўсклалі кветкі на краі самых вялікіх ямін, дзе ляжаць чалавечыя парэшткі. Яшчэ ўвосень тут былі ўсталяваныя некалькі крыжоў, і цяпер актывісты грамадзкай ініцыятывы павязалі на іх стужкі зь беларускім арнамэнтам.
Напярэдадні суду над Міхаілам Жамчужным, адным з заснавальнікаў праваабарончай арганізацыі «Пляцформа», віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік атрымаў ад яго чарговы ліст. Міхаіл паведамляе падрабязнасьці пра маючы адбыцца судовы працэс.
Калегія па грамадзянскіх справах Віцебскага абласнога суду аднавіла права жыхара Віцебску Аляксандра Антоненкі на свабоду выезду за межы краіны. Ранейшае рашэньне старшыні суду Кастрычніцкага раёну Яўгена Бурунова, згодна зь якім права на выезд Антоненка было абмежаванае, калегіяй прызнанае незаконным і скасаванае.
Фанатаў «Віцебску» перад гульнёй зь менскім «Дынама» пускалі на сэктар толькі па пашпартах. У многіх фанатаў «Дынама» пасьля праходу некалькіх «кардонаў» міліцыі ўсё адно патрабавалі здымаць абутак.
Больш за шэсьць месяцаў спатрэбілася Віцебскаму раённаму аддзелу Сьледчага камітэту, каб дасьледаваць косткавыя парэшткі, знойдзеныя паблізу вёсак Хайсы і Дракольле, і вынесьці рашэньне аб адмове ва ўзбуджэньні крымінальнай справы.
«Добраўпарадкаваньне дарогі у лесе немэтазгодна ў сувязі з правядзеньнем пошукавых работ», - такі адказ на зварот актывістаў аргкамітэту па стварэньні грамадзкай ініцыятывы “Хайсы” атрымаў Ян Дзяржаўцаў. Пад адказам стаіць подпіс старшыні Мазалаўскага сельскага выканаўчага камітэту Леаніда Дубіны.
Канстытуцыйны Суд краіны ў асобе начальніка сакратарыяту Аляксандра Каравая адмовіўся выказаць прававую пазыцыю суду наконт пытаньняў абмежаваньня і абароны права прыватнай уласнасьці. Пра гэта суд прасіў праваабаронца Леанід Сьвецік.
Справу Міхаіла Жамчужнага будзе разглядаць Віцебскі абласны суд. Працэс будзе закрытым. Пра гэта паведамляе сайт прыватнай культурна-асьветніцкай установы «Платформ інавэйшан».
Канфэрэнцыя «Душпастырства і сацыяльная дапамога зьняволеным у месцах пазбаўленьня волі», якая праходзіла на базе Віцебскай духоўнай сэмінарыі, сабрала праваслаўных і каталіцкіх герархаў зь Беларусі, Расеі, Украіны і Аўстрыі, а таксама праваахоўнікаў і навукоўцаў-пэнітэнцыярыстаў з вышэйшых навучальных устаноў.