У віцебскім парку імя Фрунзэ зьявіліся аб'явы, прымацаваныя скотчам да слупоў. Гэта райадзьдзел міліцыі Кастрычніцкага раёну вырашыў правесьці прафіляктыку правапарушэньняў. Між тым гэткія дзеяньні зьяўляюцца парушэньнем “парадку добраўпарадкаваньня і ўтрыманьня населеных пунктаў”.
Нацыянальны статыстычны камітэт у гэтым месяцы апублікаваў дадзеныя аб ахове навакольнага асяродзьдзя за 2014 год. Сярод шматлікіх дадзеных па ахове прыроды падаюцца дадзеныя і пра забруджваньне атмасфэрнага паветра па гарадох і раёнах краіны з 2010 па 2014 год.
Гэта сьцьвярджаецца ў адказах зь Міністэрства адукацыі. Яно вымушанае адказваць на скаргі з прычыны інцыдэнту, які здарыўся ў лютым гэтага году ў сярэдняй школе № 19 Воршы.
Пракуратура Віцебскай вобласьці выявіла факты парушэньняў правоў грамадзян на атрыманьне поўнай і дакладнай інфармацыі пра долевае будаўніцтва жытла, паведаміла пракурор аддзелу па наглядзе за выкананьнем заканадаўства і законнасьцю прававых актаў пракуратуры Віцебскай вобласьці Марына Рыжова.
Гісторыя жыхара Лёзна Ўладзімера Собалева, якому віцебскае прадстаўніцтва менскай фірмы «ААТ Лазер графікс» у траўні адмовіла ў вырабе на яго замову шыльды з тэкстам «Жыве беларус», стала вядомай на ўсю краіну. Даведацца пра тое, ці лёгка жывецца ў спрэс зрусыфікаваным асяродзьдзі ўсходняй Беларусі самаму што ні на ёсьць сапраўднаму беларусу Лёзьненшчыны, мы вырашылі зь першых вуснаў, дзеля чаго і выправіліся ў падарожжа да гэтага неардынарнага ва ўсіх адносінах чалавека.
Нягледзячы на тое, што з 2 траўня 2013 году грамадзкі актывіст Рафаэль Габрыэль Саламонавіч Кірылаў-Шмільхольдхард зарэгістраваны ў гарадзкім цэнтры занятасьці ў якасьці беспрацоўнага, дапамогі па беспрацоўі ён не атрымлівае: ад яго патрабуюць спачатку адпрацаваць на грамадзкіх працах 22 працоўныя дні. Актывіст паспрабаваў зьмяніць сытуацыю, зьвярнуўшыся ў суд, але гэта яму не дапамагло.
Жанна Ціханенка пражывае ў трохпакаёвай кватэры на праспэкце Ф. Скарыны, 38, у Полацку. Паводле яе слоў, пасьля нядаўняга рамонту пад'езду, зробленага па ініцыятыве мясцовага ЖКГ, камунальнікі выставілі ёй рахунак амаль у 2 мільёны рублёў. Уласьнікі «аднушак» павінны заплаціць мільён, «двушак» - амаль 1,5 мільёну рублёў.
У карпункт газэты «Рэспубліка» патэлефанавалі занепакоеныя вяскоўцы і паведамілі, што ў мікрараёне пасёлку Руба Віцебскай вобласьці няма чым дыхаць. На думку заяўнікаў, прадпрыемства па перапрацоўцы даляміту павялічыла выкіды пылу ў атмасфэру.
Спроба распаўсюду духоўнай літаратуры на вуліцах Віцебску завяршылася для пасьлядоўнікаў Міжнароднага таварыства сьвядомасьці Крышны затрыманьнем і некалькімі гадзінамі, праведзенымі ў міліцэйскім пастарунку. Непасрэдны ўдзел у затрыманьні вернікаў браў галоўны спэцыяліст аддзелу па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Віцебскага аблвыканкаму Сяргей Фадзеенкаў.