Трывожная тэндэнцыя намецілася па выніках першага паўгодзьдзя: упершыню за некалькі апошніх гадоў у вобласьці зафіксаваны значны рост падлеткавай злачыннасьці.
На пад’ездах віцебскіх дамоў дзе-нідзе зьявіліся аб’явы з партрэтам «аўтара» – ката Вітушкі. Хто ягоны гаспадар, невядома. Але пазыцыя гэтага невядомага жыхара зразумелая: ягоны гадаванец Вітушка просіць «не засьмечваць паштовую скрынку ўлёткамі і запрашэньнямі». Бо «ў сувязі зь невылучэньнем ката Барсіка» ў выбарах удзельнічаць ня мае сэнсу.
Цэнтар прававой трансфармацыі сумесна з таварыствам «Зялёная сетка» накіравалі Віцебскаму аблвыканкаму камэнтары і прапановы, якія рэкамендуюць ім улічыць падчас мадэрнізацыі сайту выканкаму.
У Віцебску ў кватэры шматдзетнай сям'і Матвеевых, дзе жывуць трое малых - дзевяцігадовы Цімафей, пяцігадовы Ціхамір і двухгадовы Ціхан - на распараджэньне старшыні таварыства ўласьнікаў было адключанае энэргазабесьпячэньне.
Намесьніца кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну Натальля Ляпёшкіна, бадай, зьяўляецца лідэрам сярод чыноўнікаў Віцебску па колькасьці рашэньняў пра забароны мірных акцыяў, заявы на правядзеньне якіх раз-пораз падаюць грамадзяне ў органы выканаўчай улады. Атрымальнікам чарговай забароны ад спадарыні Ляпёшкінай стаў праваабаронца Леанід Сьвецік, які хацеў 4 жніўня зладзіць пікет.
У Мёрах мясцовыя ўлады адмовіліся працаўладкоўваць настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства актывіста аргкамітэту БХД Сержука Васільева, які ўжо раней выкладаў гэтыя прадметы, і ў якога нядаўна выйшла кніга па гісторыі Мёраў.
Сталі вядомыя лічбы шкоды, нанесенай навакольнаму асяродзьдзю ўнітарным прадпрыемствам “Паўночны” на возеры Бараноўскае Віцебскага раёну напрыканцы траўня. Эколягі вызначылі шкоду прыродзе ў памеры 699 базавых велічынь – 125 мільёнаў 820 тысяч рублёў.
28 ліпеня судзьдзя Глыбоцкага райсуду Людміла Вашчанка прызнала журналістку вінаватай паводле часткі 2 артыкулу 22.9 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі) – за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі.