Пракуратурай Віцебскай вобласьці прааналізаваная дзейнасьць праваахоўных органаў па прадухіленьні, выяўленьні і спыненьні злачынстваў карупцыйнай скіраванасьці.
19 жніўня судзьдзя Віцебскага абласнога суду Сьвятлана Іванова пакінула ў сіле рашэньне Глыбоцкага райсуду, вынесенае у дачыненьні да журналіста Зьмітра Лупача, якога пакаралі за нібыта незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі.
На зварот жыхара вёскі Котава Анатоля Каваленкі з просьбай добраўпарадкаваць закінутую магілу замардаванай партызанскай сям'і чыноўнікі Віцебскага райвыканкаму адказалі, што гэтым павінны займацца сваякі пахаваных за свой кошт.
У межах грамадзянскай справы судзьдзя Кастрычніцкага раёну Віцебску Натальля Лях адмовілася задаволіць скаргу пэнсіянэра і інваліда другой групы, праваабаронцы Валера Місьнікава на дзеяньні дзяржаўных органаў і службовых асоб. Спадар Місьнікаў заяўляе, што калі яму ня ўдасца дамагчыся справядлівасьці ў беларускіх судох, то ён будзе вымушаны зьвярнуцца ў міжнародныя арганізацыі для абароны сваіх сацыяльных правоў.
Віцебскія дачнікі пусьцілі па Заходняй Дзьвіне сьвечкі - на знак смутку па сваіх хатах, якія ўвосень пойдуць пад знос. У трох кілямэтрах ад іх пасёлкаў, разьмешчаных на розных берагах ракі, будуецца ГЭС.
Сайт abc-belarus.org публікуе ліст Ігара Аліневіча, у якім ён камэнтуе паездку прадстаўнікоў праваабарончай арганізацыі «Пляцформа» па папраўчых калёніях і падрабязна апісвае сыстэму, у якой яму даводзіцца жыць апошнія 5 гадоў. У цяперашні час палітвязень адбывае тэрмін у калёніі «Віцьба-3».
7-8 жніўня Глыбоцкая суполка ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» прымала гасьцей. Сёлетні карпаратыўны фэст сабраў больш за 40 удзельнікаў і пакінуў сьлед ня толькі ў іх памяці ды на флэшках фотаапаратаў, але і ў Вікіпэдыі.
Незалежны журналіст Зьміцер Лупач толькі змарнаваў час і грошы, прыехаўшы 12 жніўня з Глыбокага, дзе ён жыве, у Віцебск на суд. Судзьдзя абласнога суду Сьвятлана Іванова, якой даручаны разгляд справы журналіста, не знайшла часу, каб загадзя папярэдзіць яго, што судовы разбор адкладваецца, бо ёй трэба дадатковы час для вывучэньня справы.
Сантэхнік зь дзіцячага садку Віцебску Аляксандар вырашыў зьмяніць працу. Даў аб’яву ў газэту і стаў чакаць. І тут яму патэлефанавалі з просьбай усталяваць ручніковы сушыцель. Грошы мужчыну былі патрэбныя, ён і пагадзіўся. Але замоўцы аказаліся не проста заказчыкамі, а падатковымі інспэктарамі.
Камітэт ААН па правох чалавека (КПЧ) прыняў ужо некалькі дзясяткаў рашэньняў, у якіх прызнаў Беларусь парушальніцай правоў грамадзян. У прынятых рашэньнях КПЧ, апроч іншага, прасіў Рэспубліку Беларусь апублікаваць гэтыя рашэньні і забясьпечыць іх шырокі распаўсюд на тэрыторыі краіны на беларускай і расейскай мовах. Павал Левінаў зьвярнуўся у МЗС, каб высьветліць, якім чынам выконваюць просьбу КПЧ, і атрымаў адказ, што дзяржава не абавязаная рабіць гэта.