Колькі слоў падзякі напярэдадні Дня Перамогі было сказана ў адрас вэтэранаў вайны, а разам з тым за гэтымі афіцыёзных і пампэзнымі фразамі неяк згубіліся лёсу дзяцей вайны, якія не атрымлівалі узнагарод, ня ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях, але нацярпеліся ніколькі ня менш за тых, хто ваяваў. А цяпер ціха і непрыкметна пакідаюць яны гэты сьвет.
7 мільярдаў рублёў выплацілі віцебскія энэргетыкі ўладальнікам дачных участкаў. Частка зямель пасьля будаўніцтва гідраэлектрастанцыі будзе затопленая. Аднак нядаўнія дасьледаваньні спэцыялістаў выявілі, што высокі ўзровень вады будзе пагражаць яшчэ 70 будынкам.
У сакавіку бягучага году праваабаронца Павал Левінаў паставіў перад Галоўным упраўленьнем юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту пытаньне наконт адпаведнасьці рашэньня Віцебскага гарвыканкаму № 881 «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску» дзейнаму заканадаўству. І празь месяц атрымаў зь віцебскай юстыцыі адказ: рашэньне цалкам адпавядае Канстытуцыі краіны і міжнародным дамовам.
Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку нагляду скаргу віцебчука Пятра Бярлінава на рашэньне суду Першамайскага раёну Віцебску і Віцебскага абласнога суду, якія задаволілі пазоў ААТ «Жылбуд» аб яго высяленьні ў сувязі са зносам жылога дому. Выснова, да якой прыйшоў ВС: ніякіх парушэньняў нормаў матэрыяльнага і працэсуальнага права судамі не дапушчана.
Падставай для гэткага радыкальнага рашэньня беларускіх уладаў стала тая акалічнасьць, што скаргу спадару Жураўлёву падрыхтаваў і ад яго імя накіраваў у Камітэт ААН па правох чалавека (КПЧ) праваабаронца Павал Левінаў.
Як гаворыцца на сайце ТАА «Лазер графікс», кампанія аказвае якасныя паслугі па друку рэклямнай паліграфічнай прадукцыі. Паслугамі кампаніі вырашыў скарыстацца і жыхар Лёзна Ўладзімер Собалеў, які замовіў шыльду з надпісам «Жыве беларус». Аднак такі надпіс не спадабаўся супрацоўнікам кампаніі, і заказчыку было прапанавана зьмяніць тэкст.
Перад футбольным матчам 1-й лігі «Ворша» – «Рэчыца-2014», які адбыўся 10 траўня, як актыўныя фанаты, так і звычайныя заўзятары на ўваходзе падвяргаліся асабістаму і дэталёваму дагляду з боку супрацоўнікаў АМАПу. Чым былі выкліканыя такія меры – сказаць складана: за апошнія гады на гарадзкім стадыёне Воршы не фіксавалася ніякіх сур'ёзных парушэньняў.
Газэце «Наше православие» Віцебскай праваслаўнай эпархіі вынесенае афіцыйнае папярэджаньне Міністэрства інфармацыі. Пра гэта паведаміла загадчыца сэктару рэгістрацыі СМІ і кантролю за выкананьнем заканадаўства Міністэрства інфармацыі Юлія Кочына: «Гэтай газэце вынесенае папярэджаньне за парушэньне закону аб СМІ. Тая юрыдычная асоба, у адрас якой вынесенае папярэджаньне, праінфармаваная, і папярэджаньне накіраванае».
У першым квартале 2015 году Віцебскім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя і інспэкцыямі праведзена 113 праверак суб'ектаў гаспадараньня. Праверкі па кантролі за выкананьнем прыродаахоўнага заканадаўства праводзіліся на прадпрыемствах сельскай гаспадаркі, лёгкай прамысловасьці, броварнай прамысловасьці, жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, дрэваапрацоўкі, хлебпраму і інш.
Ліст за подпісам міністра інфармацыі Ліліі Ананіч быў дасланы на электронны адрас, пазначаны на сайце. «Даводзім да ведама, што на інфармацыйным рэсурсе, разьмешчаным па адрасе www.freeregion.info, выяўленыя факты парушэньня заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі. У сувязі з гэтым прапануем у тэрмін да 15 мая 2015 году падаць на адрас Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь зьвесткі, датычныя ўладальніка гэтага інфармацыйнага рэсурсу», – гаворыцца ў лісьце.