Камітэт ААН па правох чалавека апублікаваў рашэньне па звароце № 1987/2010, прынятае на 112-й сэсіі камітэту. Згодна з гэтым рашэньнем, Рэспубліка Беларусь як краіна – удзельнік Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правох прызнаная парушальніцай правоў віцебскага актывіста Анатоля Стамброўскага, прадугледжаных пунктам 2 артыкулу 19 пакту.
У новай кнігарні на аўтавакзале ў Полацку прадаюць цішоткі з выявай Уладзімера Пуціна і чорна-жоўта-белым сьцягам імпэрскай Расеі. Пра гэта ў сваім акаўнце ў Facebook напісаў карыстальнік Ігар Палынскі.
Леанід Аўтухоў, актывіст партыі БНФ, страціў працу ў 2008 годзе — яго скарацілі пасьля выбараў у Палату прадстаўнікоў, куды ён балятаваўся. З тае пары ён зрабіў каля 40 спробаў уладкавацца на працу, у тым ліку з дапамогай мясцовага цэнтру занятасьці. Усе яны былі безвыніковыя.
Віцебскі прадпрымальнік сутыкнуўся з дыскрымінацыяй беларускай мовы, калі вырашыў наладзіць выпуск новай прадукцыі з этыкеткай па-беларуску. Аказваецца, з уступленьнем Беларусі ў Мытны саюз, уся прадукцыя, якая вырабляецца ў краіне, згодна з рэглямэнтам МС, павінна маркіравацца на расейскай мове. Пра гэта прадпрымальнік напісаў на форуме http://belarus.d3.ru.
Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ Маскоўскага патрыярхату) заклікаў народы Беларусі, Расеі і Ўкраіны імкнуцца да "духоўнай еднасьці". Пра гэта мітрапаліт Менскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павал заявіў у сваім сёлетнім калядным пасланьні.
Адна з найстарэйшых віцебскіх ВНУ - Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Машэрава - мае ўсяго адну спэцыяльнасьць, непасрэдна зьвязаную з прафэсійнай падрыхтоўкай дзеля папулярызацыі беларускай мовы і навучаньня ёй. Гэта спэцыяльнасьць «Беларуская філялёгія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасьць)». На пачатку году ўнівэрсытэцкая адміністрацыя выказала прапанову яе ліквідаваць...
Пасьля дзесяці сутак арышту з ізалятару часовага ўтрыманьня на волю выйшаў сябра КХП БНФ Сяргей Каваленка. Ён быў затрыманы 24 сьнежня 2014 году. 27 сьнежня пастановай Першамайскага райсуду Віцебску актывіст быў абвінавачаны ў зьдзяйсьненьні дробнага хуліганства паводле артыкулу 17.1 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
Праваабаронцы Віцебску даслалі віншавальныя паштоўкі беларускім палітвязьням: «Віцебскія праваабаронцы шчыра віншуюць Вас са сьвятам Божага нараджэньня і Новым 2015 годам. Жадаем Вам здароўя і ўдач у Новым годзе. Трымайцеся», – напісалі яны кожнаму з шасьці чалавек, якія ўтрымліваюцца за кратамі за свае палітычныя перакананьні: Мікалаю Статкевічу, Мікалаю Дзядку, Ігару Аліневічу, Яўгену Васьковічу, Арцёму Пракапенку, Юрыю Рубцову.
27 сьнежня Аляксандар Лукашэнка разгледзеў шэраг кадравых пытаньняў. У выніку Аляксандар Косінец, які кіраваў Віцебскай вобласьцю, стаў кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта, а ягонае месца ў аблвыканкаме зойме Мікалай Шарстнёў.
Трое сутак да суду віцебскі актывіст КХП-БНФ ужо адбыў у ізалятары часовага ўтрыманьня, трымаючы галадоўку. Ён быў зьмешчаны пад варту 24 сьнежня – у той дзень у Віцебску быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг. На судовы працэс Сяргея Каваленку прывезьлі ў кайданках, што асабліва абурыла сваякоў і праваабаронцаў.