Георгі Станкевіч – беларускі бард і паэт, аўтар некалькіх вершаваных зборнікаў, працуе настаўнікам нямецкай мовы ў сельскай школе ў Бешанковіцкім раёне. У палітычным жыцьці краіны ён удзельнічае ці ня 20 гадоў, а сёлета вырашыў балятавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. З гэтай нагоды наш карэспандэнт пагутарыў са спадаром Георгіем.
Сыну вядомага бабруйскага блогера Алега Жалнова – Аляксею Мілюкову, які адбывае трохгадовае пакараньне ў Наваполацку на «хіміі», не даюць магчымасьці сустракацца з наведвальнікамі.
Прэтэндэнты на рэгістрацыю ў якасьці кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад апазыцыйных партыяў і рухаў разам са сваімі паплечнікамі правялі ля гандлёвага цэнтру «Марка-сіці» сумесны пікет і агітацыйнае мерапрыемства.
Вылучэнец у дэпутаты ад кампаніі «Гавары праўду» па Лепельскай выбарчай акрузе № 23 Ягор Левачоў разам зь сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы цягам апошніх тыдняў зладзіў шэраг пікетаў з мэтай збору подпісаў. Сярод іншага такія пікеты адбыліся ў Бешанковічах і Чашніках.
У межах «Славянскага базару» у горадзе над Дзьвіной прайшоў міжнародны Беларуска-Славацкі прадпрымальніцкі форум «Інавацыі – шлях да пасьпяховай інтэграцыі», арганізаваны Віцебскім аблвыканкамам, амбасадай Славацкай Рэспублікі ў Беларусі і абласным цэнтрам маркетынгу.
У Віцебску спрабавалі прагнаць пікет БХД ля крамы «Ніка», які стаяў у падтрымку прамоўцы хрысьціянскіх дэмакратаў Алены Шабуні. З крамы выйшаў ахоўнік і прапанаваў сысьці. Яму патлумачылі, што пікет тут не забаронены, актывістка Тацяна Севярынец паказала раздрукоўку пастановы гарвыканкаму аб забароненых месцах.
Пасьпяхова прайшлі рэгістрацыю ўсе 48 ініцыятыўных груп, якія падавалі заявы ў выбаркамы і маюць намер зьбіраць подпісы грамадзян у падтрымку вылучэньня сваіх прэтэндэнтаў у кандыдаты.
Сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ірына Яскевіч зьбірала подпісы, неабходныя для яе рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты, побач зь віцебскім гандлёвым цэнтрам «Эвіком». Падтрымаць сваю паплечніцу на пікет прыйшлі і сябры яе ініцыятыўнай групы.