Віцебскі назіральнік за правядзеньнем выбараў у беларускі парлямэнт праваабаронца Леанід Сьвецік ня здолеў дамагчыся ад работнікаў Цэнтральнай выбарчай камісіі краіны праверкі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК), а менавіта: ці выкарыстоўвае арганізацыя замежную фінансавую дапамогу, якую атрымлівае, для правядзеньня выбараў.
Спагнаньне было вынесенае Міхаілу Жамчужнаму 21 ліпеня, у выніку якога ён пазбаўлены кароткатэрміновага спатканьня. Сам палітвязень расцэньвае яго як правакацыю і спосаб ціску на яго.
Відавочнае памкненьне прадставіць чытачам аднабаковую інфармацыю, ігнаруючы факты і зьявы, зьвязаныя зь дзейнасьцю ў горадзе прадстаўнікоў апазыцыйных партыяў і рухаў.
Дзьмітры Якаўлеў, сябар АГП з Наваполацку, меў намер балятавацца кандыдатам у дэпутаты парлямэнту па Наваполацкай выбарчай акрузе №24. Аднак сакратар камісіі адмовілася прыняць у яго дакумэнты, спаслаўшыся на адсутнасьць даведкі з ЗАГСу.
У Віцебскай вобласьці кандыдатамі ў дэпутаты ніжняй палаты парлямэнту вылучаныя 86 чалавек, пры гэтым больш за 70% прэтэндэнтаў дэлегаваныя палітычнымі партыямі, паведамілі ў абласной выбарчай камісіі.
Падчас супольнага пікету па зборы подпісаў патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты Тацяна Севярынец, Алена Шабуня і Георгі Станкевіч прасьпявалі гімн «Магутны Божа». Спадар Станкевіч выканаў пад гітару ўласную песьню «Сьцяг».
Пахаваньні часоў рэпрэсіяў знаходзяцца блізу 50-100 мэтраў углыб лесу ад таго месца, дзе 29 ліпеня 2007 году быў усталяваны сымбалічны крыж у памяць ахвяраў сталінізму ўзбоч дарогі з Віцебску на Лёзна, і за 400 мэтраў ад вёскі Паляі Віцебскага раёну.
У чарговым лісьце віцебскім праваабаронцам палітвязень Жамчужны паведаміў пра цяжкасьці вядзеньня ліставаньня з калегамі-праваабаронцамі. Усе факты зьнікненьня лістоў пацьверджаныя дакумэнтальна, і цяпер ён мяркуе з дапамогай адваката апратэставаць парушэньне яго права на ліставаньне ў пракуратуры і ў Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў па Менску і Менскай вобласьці.
На думку праваабаронцы, была парушаная працэдура фармаваньня ўчастковай камісіі, паколькі галасаваньне за яе склад адбывалася сьпісам. Аднак судзьдзя пагадзілася з заявай прадстаўніка Першамайскай адміністрацыі Віцебску пра тое, што пастанова ЦВК, згодна зь якой трэба галасаваць за кожнага кандыдата ў чальцы камісіі асобна, носіць рэкамэндацыйны характар, і пакінула скаргу без задавальненьня.
Падчас фармаваньня ўчастковых выбарчых камісіяў (УВК) раённыя адміністрацыі Віцебску не ўключылі ў іх склад прадстаўнікоў апазыцыйных палітычных структур. Такім чынам, улады падстрахаваліся ад непрыемных нечаканасьцяў падчас падліку галасоў.