Апазыцыянэра затрымалі пасьля ўскладаньня кветак да помніку Караткевічу і памятнай дошкі Быкаву. Пра гэта паведаміла Алена Каваленка: «Яна Дзяржаўцава затрымалі каля 14 гадзін на вуліцы Кірава ў Віцебску, ён вяртаўся дадому пасьля ўскладаньня кветак з нагоды Дня Волі да помніку Ўладзімеру Караткевічу і памятнай дошкі Васілю Быкаву. А да гэтага сваякі актывіста паведамілі, што да яго прыходзілі двое міліцыянтаў дадому. Да мяне 10 хвілін таму прыйшла суседка і сказала, што мяне таксама шукалі два міліцыянты».
Упраўленьнем Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці завершанае расьсьледаваньне крымінальнай справы па факце нявыплаты падаткаў. Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўленьня СК па Віцебскай вобласьці Іна Гарбачова, 52-гадовая жыхарка Віцебску індывідуальны прадпрымальнік з траўня 2011 па чэрвень 2013 году ўхілілася ад выплаты сум падаткаў у бюджэт, што пацягнула нанясеньне шкоды дзяржаве больш як на 270 млн. рублёў.
У Мёрах 22 лютага былі затрыманыя двое карэспандэнтаў тэлеканалу «Белсат», якія прыехалі ў горад асьвятляць да гэтага часу ня вырашаную праблему адсутнасьці ацяпленьня, паведаміла прэс-служба аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД). Прозьвішчы журналістаў не называюцца.
Рабочы сёмага цэху ААТ «Полацак-Шкловалакно » памёр на тэрыторыі прадпрыемства. Няшчасьце здарылася 10 лютага. Да пэнсіі работніку заставалася дапрацаваць адзін месяц. Паводле калектыўнай дамовы, у выпадку сьмерці работніка адміністрацыя выплачвае фінансавую дапамогу на пахаваньне ў памеры 20-ці базавых велічынь (цяпер гэта менш за 3 мільёны беларускіх рублёў, або каля 300$) і забясьпечвае транспарт.
У пошуках лепшай долі беларускія работнікі ўсё часьцей апошнім часам вымушаныя зьяжджаць з краіны на заробкі. Безумоўна, фінансавыя ўмовы ў той жа Расеі значна лепш за прапанаваныя на Радзіме. Паводле ацэнак экспэртаў, у цяперашні час за мяжой працуе да мільёна беларусаў. Нажаль, нярэдка пошук "доўгага рубля" заканчваецца для нащих суграмадзян трагедыяй. Зусім сьвежы прыклад - гібель палачаніна на будоўлі ў горадзе Лузе (Ленінградская вобласьць).
Пра свае ўцёкі ў Расею паведаміў сам віцебскі стваральнік незарэгістраванай Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі «Белая Русь» у артыкуле « Сіла ў праўдзе, брат», які разаслаў па інфармацыйных рэсурсах. Сяргей Рыжоў тлумачыць і сваё ранейшае зьнікненьне , пра якое яшчэ 15 студзеня паведамляў яго знаёмы лекар Ігар Пастноў. Тады Рыжову пагражаў арышт на 15 сутак, агучаны судзьдзёй Першамайскага райсуду Карабліной за хуліганства і непадпарадкаваньне супрацоўнікам выцьвярэзьніку 16 лістапада мінулага году.
Здымачную групу незалежных журналістаў, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам «Белсат», затрымалі ў Мёрах. Наста Рэзьнікава, Аляксандар Пацееў і Сяргей Кручкоў здымалі сюжэт для праграмы «Маю права» пра жыхароў мястэчка, якія засталіся без ацяпленьня.
Вядомая ў вузкім коле фірма «ТопЭўраБуд» атрымлівала ўсе заказы райвыканкаму на будаўнічыя працы. Праваахоўныя органы ў Воршы схапіліся за галаву, ледзь толькі першыя вынікі праверкі яе дзейнасьці выплылі на паверхню.
Вольгу Карач затрымалі празь некалькі гадзін пасьля адпраўкі адкрытага звароту прэзыдэнту з нагоды ціску на яе сям'ю і месячнага сына. Лідэр грамадзянскай кампаніі «Наш Дом» Вольга Карач пасьпела паведаміць па тэлефоне, што яна і ейны муж, Алег Баршчэўскі, галоўны рэдактар «Віцебскага Кур'ера», затрыманыя міліцыяй і іх вязуць у Кастрычніцкі РАУС Віцебску.