Міліцыя заўважыла, як барадаты хлопец запусьціў квадракоптар з камэраю непадалёк ад кацельнай «Паўднёвая» ў Віцебску. Праваахоўнікі завезьлі хлопца ў пастарунак.
Невядомыя агітатары наведваюць бюджэтныя арганізацыі Віцебску і агітуюць за далучэньне да Расеі. Пра гэта сайту charter97.org распавёў адзін з чытачоў: «Надоечы, да нас на працу ў бюджэтную арганізацыю прыйшоў незвычайны наведвальнік, жанчына гадоў сарака, прыстойна апранутая. Яна пачала весьці агітацыю за Расею, распавядаць, што за ёй будучыня, аб далучэньні да арганізацыі, якую яна прадстаўляе».
Жыхар Воршы Іван Іваноў зьвярнуўся ў адміністрацыю прэзыдэнта са скаргай на судзьдзю суду Аршанскага раёну і гораду Воршы Алесю Дранькову. Вынік звароту: факт "неабачлівасьці" з боку судзьдзі прызнаны Вярхоўным Судом, у дачыненьні да яе прынятыя "меры ўзьдзеяньня".
12 лістапада зь ініцыятывы сябра віцебскай гарадзкой арганізацыі КХП-БНФ Яна Дзяржаўцава ў лесе за вёскай Хайсы Віцебскага раёну на месцы меркаваных масавых расстрэлаў грамадзян органамі НКУС у другой палове 30-х гадоў былі ўсталяваныя памятныя крыжы, ускладзеныя кветкі і вянок, а таксама адпраўленая памінальная паніхіда ля парэшткаў бязьвінна забітых людзей.
20 кастрычніка на будоўлі ў Санкт-Пецярбургу сарваўся зь пятага паверху і разьбіўся 32-гадовы будаўнік зь Віцебску. Трагедыя адбылася на Васільеўскім востраве а 22:30. Грамадзянін Беларусі пры правядзеньні будаўніча-мантажных работ упаў з вышыні пятага паверху будаванага жылога будынку «Інвэстыцыйнай будаўнічай кампаніі НКС». Ад атрыманых траўмаў віцяблянін сканаў да прыбыцьця "хуткай дапамогі".
"Дзіўнае" відовішча створана мясцовымі чыноўнікамі каля Іванаўскага могілак у Гарадку. Дзясяткі машын будаўнічага сьмецьця было выкінута за апошнія месяцы паміж прыпынкам для аўтамашын і старой тэрыторыяй могілак. Пры гэтым сьмецьце апынуўся не толькі цьвёрдым, але і рэшткамі пенапласту для уцяпленьня будынкаў.
Пра гэты выпадак распавялі актывісты суполкі Свабоднага прафсаюзу беларускага, да якіх зьвярнуліся са скаргамі працаўнікі прадпрыемства. Віктар Стукаў, кіраўнік незалежнай прафсаюзнай суполкі, лічыць здарэньне неапраўданай жорсткасьцю.
У гарадох Беларусі працягваецца распаўсюджваньне сымболікі суседняй дзяржавы. Пра гэта сайту charter97.org паведаміў адзін з чытачоў: «Сёньня быў праездам у Віцебску. Ля Макдональдза (дрэнна ведаю горад, таму дакладнае назву вуліцы не скажу), на сьвятлафоры глуханямы раздаваў сьцяжкі РБ і РФ».
8 кастрычніка ў Віцебску ў каналізацыйны бэтонны калодзеж упаў чатырохгадовы хлопчык. Дапамогі ў супрацоўнікаў МНС папрасіла маці дзіцяці. Ратавальнікі пры дапамозе лесьвіцы паднялі дзіця з калодзежа глыбінёй два з паловай мэтры. Для далейшага абсьледаваньня дзіця шпіталізаванае ў абласны шпіталь з папярэднім дыягназам «удар каленнага сустава».
Намесьнік пракурора Гарадоцкага раёну Максім Зіновік распавёў пра крадзеж больш за чвэрць мільярду рублёў з заробкаў работнікаў Гарадоцкага прадпрыемства кацельных і цеплавых сетак праз завышэньне заробкаў. Гэтае крымінальнае злачынства было зьдзейсьненае 49-гадовай бухгальтаркай КУВП «Гарадоцкае прадпрыемства кацельных і цеплавых сетак» цягам 23 месяцаў падчас падрыхтоўкі і правядзеньня сьвята працаўнікоў вёскі Віцебскай вобласьці «Дажынкі-2014» у Гарадку.