Раніцай 30 жніўня ў г. Віцебску быў затрыманы Алег Шрамук, стваральнік суполкі «Надоел нам этот Лукашенко» ў сацыяльнай сетцы Вконтакте. Сябры і сваякі Алега зьвязваюць затрыманьне зь яго актыўнай грамадзянскай пазыцыяй і стварэньнем ім інтэрнэт-суполкі, якая налічвала каля 40 тысяч падпісчыкаў. Напярэдадні «Надоел нам этот Лукашенко» была ўзламаная, рахунак Алега быў актыўны, і ішло актыўнае выдаленьне інфармацыі з суполак і са старонкі Алега.
Аўтамабіль Volkswagen, якім кіравала жанчына, апынуўся ў правале цеплатрасы. Гэта здарылася ўначы 22 жніўня на скрыжаваньні вуліц Рэспубліканскай і Сьвярдлова ў Полацку.
Віцебская абласная пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджаньне журналістцы за нібыта супрацоўніцтва з замежным СМІ, якога не існуе ўжо 10 гадоў. Пра гэта паведаміла прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Кіроўца аўтамабіля ГАЗ-53 ня справіўся з кіраваньнем, і цыстэрна перакулілася. Аўтамабіль перавозіў дзьве тоны гідраўлічнага масла з Наваполацку ў Жлобін. Пра гэта паведаміла прэс-служба МНС Беларусі.
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебска 20 ліпеня прызнаў вінаватай чыноўніцу аблвыканкаму Вікторыю Дубко ў сьмерці чалавека на пешаходным пераходзе ў верасьні 2011 года. Абвінавачаная сваёй віны не прызнала. Вырак суду – абмежаваньне свабоды на 5 гадоў без накіраваньня ў папраўчую ўстанову (так званая хатняя “химия”) з пазбаўленьнем права займацца дзейнасьцю, зьвязанай з кіраваньнем транспартнымі сродкамі (таксама на 5 гадоў).