15 красавіка Сьвятлана Сьцяпанава наведала Віцебскую абласную пракуратуру ў суправаджэньні віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава. У пракуратуры палічылі, што незалежная журналістка зь Віцебску без акрэдытацыі супрацоўнічае з замежным СМІ – беларускай службай “Польскага радыё для замежжа”.
Тацьцяна Вінакурава была адзінай у краіне жанчынай-матагоншчыцай. На судзе калегі ўспаміналі, што на адной руцэ яна падцягваецца 20 разоў. Апошнім часам жанчына працавала паштаркай у прыгарадзе Віцебску. Яе затрымалі перад самым ад'ездам на чэмпіянат Эўропы па матакросе.
Па падазрэньні ў атрыманьні хабару затрыманы намесьнік дырэктара адной з устаноў адукацыі Віцебску. Упраўленьнем Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусі па Віцебскай вобласьці распачатая крымінальная справа ў дачыненьні да намесьніка дырэктара ДУА "Віцебскі вучэбна-курсавы камбінат падрыхтоўкі, павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў", які атрымаў хабар за спрыяльнае вырашэньне пытаньня аб выдачы пасьведчаньня аб падрыхтоўцы кіроўцы.
У выніковыя пратаколы выбарчых камісіяў, якія нібыта сумленна, нібыта лічаць, нібыта галасы на нібыта выбарах часам ніхто нават не зазірае. Прыклад - інфармацыя пра вынікі галасаваньня на выбарах у мясцовыя саветы, якая разьмешчаная на сайце Гарадоцкага райвыканкаму Віцебскай вобласьці.
Падчас праведзеных сьледчых дзеяньняў паводле крымінальнай справы ў дачыненьні да намесьніка генэральнага дырэктара РУП "Віцебскэнэрга" накладзены арышт на маёмасьць абвінавачванага агульным коштам каля паўтара мільярда рублёў, паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасьцю Сьледчага камітэту Беларусі.
Крымінальная справа зьвязаная зь дзейнасьцю прыватнай фірмы "ТопЕвроСтрой", заснавальнікам якой зьяўляецца сын чыноўніка. Паводле слоў відавочцаў, 2 красавіка прайшлі ператрусы дома ў чыноўніка і ў яго службовым габінэце ў райвыканкаме. Сам Іван Хурбатов затрыманы сьледчымі органамі. Які менавіта артыкул Крымінальнага Кодэксу ставіцца ў віну затрыманаму пакуль высветліць не ўдалося.
Настаўніка, актывіста руху «За свабоду» Георгія Станкевіча спавясьцілі пра тое, што супраць яго ініцыяваная адміністрацыйная справа за парушэньне Закону аб СМІ. Спадар Станкевіч — заснавальнік і рэдактар самвыдатаўскай газэты «Крывінка», якую ён распаўсюджвае ў Бешанковіцкім раёне.
Прадпрыемства "Віцебскэнерга" ініцыявала адміністрацыйную справу супраць легендарнай асобы за вывешваньне бел-чырвона-белых сьцягоў на электрычныя правады. Гэта здарылася пасьля затрыманьня двух апазыцыянэраў - Барыса Хамайды і Аляксандра Салаўяна, у якіх 24 сакавіка знайшлі нацыянальны сьцяг.
27 сакавіка а 20-й гадзіне вызваляюцца з-пад арышту віцебскія актывісты Барыс Хамайда і Аляксандар Салаўян. Яны былі затрыманыя, імаверна, напярэдадні Дня волі ўвечары 24 сакавіка. Актывісты былі асуджаныя судом Чыгуначнага раёну Віцебску на трое сутак. Аднак дагэтуль невядомая прычына затрыманьня і паводле якога артыкулу былі ўзбуджаныя адміністрацыйныя справы.
7 сутак арышту – такі вэрдыкт у дачыненьні да актывіста Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Яна Дзяржаўцава вынесла 26 сакавіка судзьдзя суду Першамайскага раёну Віцебску Натальля Карабліна. Партыец пакараны паводле артыкулу 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў) за ўдзел у пікеце супраць «выбарчага фарсу» ля выбарчага ўчастку 22 сакавіка.