Абвінавачаная ў зьдзяйсьненьні выбуху каля будынку КДБ у Віцебску 42-гадовая мясцовая жыхарка прызнала сваю віну ў судзе і распавяла пра матывы, якія штурхнулі яе на гэты ўчынак. Паводле ейных слоў, такім чынам жанчына хацела пасеяць паніку сярод супрацоўнікаў КДБ, бо лічыла, што яны нядбала паставіліся да пошуку хуліганаў, якія некалькі гадоў таму ўчынілі выбух у пад’езьдзе яе дому.
Доктар Ігар Пастноў, які супрацоўнічаў зь недзяржаўнымі мэдыямі і ня раз крытыкаваў мясцовыя ўлады на чале з губэрнатарам Аляксандрам Косінцам за занядбаны стан мэдыцыны ў рэгіёне і карупцыю, прымусова зьмешчаны ў закрытае аддзяленьне № 2 Віцебскага абласнога клінічнага цэнтру псыхіятрыі і наркалёгіі – менавіта ў гэтай установе ён працаваў. Каб зьмясьціць лекара ў вар’ятню, да яго прыйшлі на працоўнае месца і прад’явілі адпаведную пастанову пракурора.
12 жніўня каля 16-й дня Яўген Парчынскі вяртаўся дахаты і каля свайго пад’езду заўважыў “Фальксваген” цёмнага колеру. Зь яго выйшлі трое пасажыраў і прапанавалі актывісту “сесьці ў машыну, каб пагаварыць”. Ён адмовіўся, яго пацягнулі сілком, распачалася бойка…
У сувязі з захворваньнем сьвіней прыпынены экспарт сьвініны з тэрыторыі Віцебскай вобласьці. Гэткае рашэньне ўтрымліваецца ва ўказаньні № 02/2526 ад 1 ліпеня 2013 году, апублікаваным на сайце дэпартамэнту вэтэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня.
У трох вёсках Віцебскага раёну - Ліпаўцы, Шапечына і Асінаўка - у насельніцтва канфіскавалі і зьнішчылі сьвіней, якія ўтрымліваліся ў асабістых прысядзібных гаспадарках. Матывуецца гэта нейкай эпідэміяй, але якой менавіта гаспадарам жывёл не паведамляецца.
Журналісты, што прыехалі ў Віцебск на суд над Андрэем Гайдуковым сутыкнуліся з актыўным процідзеяньнем з боку міліцыі і супрацоўнікаў у цывільным. Калі журналісткі паспрабавалі ўзяць камэнтар у праваабаронцы Паўла Левінава, падышоў нейкі чалавек, які выдаваў зь сябе глуханямога, і стаў перашкаджаць працаваць, паводзіўся неадэкватна. Маёр міліцыі Віталь Вячаслававіч Фралоў неаднаразова заяўляў: «Я Вас папярэджваю: нельга». У журналістак спрабавалі забраць камэру.
Актывісты БХД і Партыі БНФ затрыманыя ў Віцебску каля будынку суду Кастрычніцкага раёну, дзе праходзіў працэс над актывістамі Партыі БНФ Кастусём Смолікавым і Леанідам Аўтуховым.
У Віцебску затрыманыя сябры партыі БНФ — цяперашні старшыня абласной арганізацыі Леанід Аўтухоў і былы кіраўнік гэтай структуры Кастусь Смолікаў. У гандлёвым цэнтры «Эвіком» яны раздавалі ўлёткі з запрашэньнем на мітынг 25 сакавіка. Цяпер актывісты знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня, суд над імі адбудзецца 25 сакавіка.
Раскрытая крымінальная справа, заведзеная па факце хуліганскіх дзеяньняў з выкарыстаньнем самаробнага выбуховага прыстасаваньня ля адміністрацыйнага будынку ўпраўленьня КДБ Беларусі па Віцебскай вобласьці 11 лістапада. Пра гэта паведамілі 20 лютага на сумесным брыфінгу начальнік упраўленьня Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці Ўладзімер Шалухін і начальнік УУС Віцебскага аблвыканкаму Ігар Яўсееў. У зьдзяйсьненьні злачынства абвінавачваецца жанчына, раней судзімая за пашкоджаньне маёмасьці, хуліганства і крадзяжы.
16 лютага каля апоўдня ў Віцебску былі затрыманыя сябры БХД Стас Лаўрэнаў і Аляксей Кішчук. Іх затрымалі ў цэнтры гораду ля Плошчы Свабоды пасьля таго, як яны вывесілі расьцяжку “Свабоду палітвязьням”. Пра гэта паведаміла віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэньні БХД Тацьцяна Севярынец.