Выстава арганізаваная па выніках мастацкага пленэру, які нядаўна прайшоў на радзіме пісьменьніка. Адметнасьць гэтага мерапрыемства ў тым, што сёлета яно праводзілася сумесна з раённымі ўладамі. Адкрыцьцё выставы адбылося ў музэі Народнай славы. На ёй прысутнічалі прадстаўнікі раённай улады на чале з кіраўніком раёну Віктарам Родзічам, мастакі, вэтэраны, прадстаўнікі грамадзкасьці.
Адразу 3 заяўкі на правядзеньне пікетаў падалі сябры Аршанскай гарадзкой арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Мэта мерапрыемстваў - актуалізацыя ў грамадзтве каштоўнасьці незалежнасьці і сувэрэнітэту дзяржавы, выказваньне салідарнасьці з украінскім народам у яго імкненьні захаваць цэласнасьць і незалежнасьць Украіны.
Падчас размовы каардынатара аргкамітэту БХД у Віцебскай вобласьці Тацьцянай Севярынец з намесьнікам старшыні Віцебскага аблвыканкаму Анатолем Дзівуліным, апошні паабяцаў, што ў мікрараёнах Білева ў Віцебску "ўсё будзе". З гэтай нагоды актывісты БХД зладзілі флэш-моб наконт гэтых абяцаньняў.
Рэканструкцыя цэху па вытворчасьці кансэрваў на мясной аснове для дзіцячага харчаваньня ў ААТ «Аршанскі мясакансэрвавы камбінат» у 2011-2014 гадох увогуле абыйдзецца прадпрыемству ў 78,1 мільярдаў рублёў (9,9 мільёнаў даляраў паводле сярэдняга курсу даляру за адзначаны пэрыяд). Гэткія зьмены замацаваныя пастановай беларускага ўраду ад 26 чэрвеня 2014 № 623.
Як паведамляе абласная пракуратура, у I квартале гэтага году ў органы пракуратуры Віцебскай вобласьці паступіла 1.938 зваротаў, зь якіх непасрэдна пракурорамі разгледжаныя 1.192 заявы, пры гэтым задаволеныя — 138, або 11,6%.
Больш за 90% індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыцьцяўляюць гандаль прамысловымі таварамі на тэрыторыі Калгаснага рынку ў Полацку, ня выйшлі на працу 1 ліпеня.
Індывідуальныя прадпрымальнікі ў рэгіёнах на знак пратэсту ня выйшлі на працу. Сталі рынкі ў Гомелі, Магілёве, Віцебску, Баранавічах, Пінску, Сьветлагорску - па ўсёй Беларусі. Віцебскія прадпрымальнікі лічаць, што Менск сваёй бяззубай пазыцыяй здрадзіў рэгіёнам.
1 ліпеня моладзь мусіць распачаць будаўнічыя работы, паведамляе БелТА. На ўзьвядзеньні АЭС, якая аб'яўленая Ўсебеларускай моладзевай будоўляй, Віцебскую вобласьць прадставяць студэнцкія атрады Віцебскага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту (10 чалавек) і Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (13 чалавек).
Віцебскі псыхіятар-нарколяг Ігар Пастноў зьвярнуўся з адкрытым лістом да дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псыхічнага здароўя Аляксандра Старцава, у якім просіць яго "асабіста разабрацца ў фактах выкарыстаньня беларускай псыхіятрыі з карнымі мэтамі". Тэкст ліста разьмешчаны на сайце freeregion.info.