Імя Рыгора Барадуліна будзе насіць вуліца, дзе стаіць дом паэта, у які ён прыяжджаў зь Менску, а таксама школа, якая знаходзіцца на гэтай вуліцы. Ва Ўшацкім музэі пашыраць частку экспазыцыі пра Рыгора Барадуліна. Зь ініцыятывай ушанаваць на радзіме памяць Рыгора Барадуліна выступілі Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Рада Віцебскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы, шэраг іншых грамадзкіх аб’яднаньняў.
Гэтае пытаньне паставіла перад арганізатарам адміністрацыя Кастрычніцкага раёну, запатрабаваўшы дамовы на абслугоўваньне акцыі са службай ЖКГ. Незразумела чаму, але дамоваў зь міліцыяй і мэдыкамі, неабходных паводле закону аб масавых мерапрыемствах і ў адпаведнасьці з адмысловым рашэньнем Віцебскага гарвыканкаму, чыноўнікі не патрабуюць.
Як паведамляе ўпраўленьне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Віцебскага аблвыканкаму, пры канцы 2012 году супрацоўнікамі БЭЗ была атрыманая апэратыўная інфармацыя аб тым, што службовая асоба, выконваючы абавязкі дырэктара дыягнастычнай станцыі ў Дуброўне, у сваім службовым габінэце атрымлівае матэрыяльныя каштоўнасьці за вырашэньне пытаньняў, што ўваходзяць у яго кампэтэнцыю.
Актывістка Надзея Куканос выклікала міліцыю, каб тая ўгамавала п'яную кабету, якая чаплялася да яе. Калі праз паўгадзіны міліцэйскі нарад прыбыў на месца здарэньня, сьлед дэбашыркі прастыў. Але міліцыянты вырашылі не вяртацца ў свой пастарунак зь мілым ліхам і даставілі туды саму актывістку. У пастарунку на яе быў складзены пратакол – нібыта за фальшывы выклік міліцыі. Потым быў суд – актывістку пакаралі...
У Віцебску пададзеная заяўка на пікет. Мэта акцыі, якая павінна адбыцца 4 жніўня, – азнаямленьне жыхароў гораду з фактам наяўнасьці ў Беларусі палітвязьняў, прызнаных гэткімі беларускай грамадзкасьцю, міжнароднымі і беларускімі праваабарончымі арганізацыямі. Ініцыятарам акцыі зьяўляецца праваабаронца Леанід Сьвецік.
Заяўкі на правядзеньне пікетаў 27 ліпеня ў гонар прыняцьця дэклярацыі аб незалежнасьці Беларусі падавалі сябры Аб'яднанай грамадзянскай партыі. У горадзе павінна было прайсьці тры пікеты - каля Кургану Бесьсьмяротнасьці, каля кавярні "Аронія" і ў парку культуры і адпачынку Тэкстыльшчыкаў. Аднак усе тры заяўкі Аршанскі райвыканкам не задаволіў, бо арганізатары не змаглі далучыць да заявак падпісаныя дамовы зь міліцыяй, хуткай дапамогай і прыбіральшчыкамі.
Афрыканская чума зьменшыла пагалоўе сьвіней на Віцебшчыне больш як на 217 тысяч галоваў. Сьвіньні зьніклі ў шасьці раёнах вобласьці. Усяго ж па краіне сьвіней стала менш на 620 тысяч галоваў.
21 ліпеня ў Наваполацкім судзе распачаліся судовыя слуханьні па абвінавачваньні грамадзкага актывіста Яўгена Парчынскага ў парушэньні крымінальнага закону. Актывісту інкрымінуюць падзеі, якія адбыліся ў 2009 - 2012 гадох, па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу.
Віцебскае ААТ «КІМ» ужо некалькі гадоў на слыху. Гаротны фінансавы стан і праграма выхаду на бясстратную працу прадпрыемства, назва якога расшыфроўваецца як «Клясыка індустрыі моды», неаднаразова абмяркоўваліся на самых розных узроўнях.
Фармалізм і бюракратызм праяўляюць мясцовыя органы ўлады ў вырашэньні пытаньняў грамадзян па прыватызацыі жылых памяшканьняў у Віцебску, Дубровенскім і Гарадоцкім раёнах. Пра гэта сьведчаць вынікі першага этапу маніторынгу працы дзяржаўных органаў і арганізацыяў з жыхарамі Віцебскай вобласьці, паведамілі ў прэс-службе Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі.