Страйк ІП ва ўсёй Беларусі прыпынены, але можа аднавіцца ў кожны момант. Пра гэта паведаміла каардынатарка аргкамітэту ў стварэньні прафсаюзу прадпрымальнікаў «Разам» Ірына Яскевіч (на фота). Яна адзначыла, што пастанова прадпрымальнікаў Віцебску і Гародні аб прыпыненьні страйку зусім ня значыць канец іх барацьбы за свае правы, а толькі яе пераход у іншую форму.
Жыхары Віцебску скардзяцца на фэстываль «Славянскі базар» і яго гасьцей. У віцебчукоў адно жаданьне: каб хутчэй «гэтая вакханалія» скончылася. Чытач сайту charter97.org Артур Артузорын распавёў пра атмасфэру ў ягоным родным горадзе ў гэтыя дні: «Данялі гэтым мерапрыемствам! У горад ня выйсьці: усюды аўтамабілі абы-дзе калхазаны пакідаюць - і на "зэбры", і на дзіцячых пляцоўках, двары забітыя металаломам. Шкада ім грошай на паркоўку», - піша ён.
Сьледчы камітэт Беларусі расьсьледуе крымінальную справу аб карупцыі ў дачыненьні да шэрагу службовых асобаў зь ліку адміністрацыі ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка", паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю СК.
Жыхары Віцебску абураюцца тым, што замест аквапарку ўлады наважылі ўшчыльніць жылую забудову ў цэнтры гораду. Як стала вядома сайту charter97.org, мясцовыя ўлады адмовіліся ад будаўніцтва аквапарку і спартовага цэнтру ў цэнтры гораду. Замест гэтага тамсама зьбіраюцца будаваць шматпавярховікі. У новых 760 кватэрах зьбіраюцца пасяліць яшчэ 1300 чалавек. Пра гэта кажа новы плян забудовы раёну.
Традыцыйным сьвятам «У гасьцёх у Марка і Бэлы» 7 ліпеня ў Віцебску адзначылі 127-ю гадавіну з дня нараджэньня знакамітага мастака Марка Шагала. Урачыстасьці, якія праходзілі ў садзе дому-музэю мастака на Пакроўскай вуліцы, адкрыла дачка паэта і старшыні Шагалаўскага камітэту Давіда Сімановіча, які нядаўна пайшоў з жыцьця.
Віцебская абласная рада грамадзкага аб’яднаньня “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” зьвярнулася да прэм’ер-міністра Міхаіла Мясьніковіча і кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Андрэя Кабякова з прапановай ушанаваць памяць Генадзя Бураўкіна.
На гарачую лінію парталу tut.by зьвярнуліся жыхары гораду Новалукомаль у Віцебскай вобласьці і распавялі пра дзіўную зьяву. Некалькі дзён таму ў вадзе Лукомскага возера (на беразе якога разьмешчаны сам горад і цеплавая электрастанцыя) зьявіліся разводы белага і зялёнага колераў, а частка берагу афарбавалася ў насычаны бірузовы колер.
У Глыбокім з 3 па 5 ліпеня сьвяткавалі шасьцісотгодзьдзе з дня заснаваньня. Сьвяткаваньне сумясьцілі зь дзяржаўнымі сьвятамі незалежнасьці і вызваленьня гораду падчас Другой сусьветнай вайны. На ўезьдзе ў Глыбокае пра юбілей нагадваў знак «600 гадоў», зроблены на расейскай мове.
Актывіст Ігар Пастноў зьвярнуўся да кіраўніка Кастрычніцкага раёну Віцебску з просьбай дазволіць правесьці ўрачыста «мерапрыемства-пікет» у гонар 60-годзьдзя з дня нараджэньня кіраўніка Беларусі. У акцыі мяркуецца ўдзел толькі яго аднаго. Ніякіх салютаў і нават піратэхнікі ня будзе. Аднак на плякаце, зь якім плянуецца ўрачыстасьць, будуць напісаныя словы падзякі за «шчасьлівае» жыцьцё беларускага народу.