У распараджэньне інтэрнэт-рэсурсу «Народныя навіны Віцебска» трапіла копія дакумэнту, дзе паведамляецца, што па прапанове упраўленьня аховы здароўя аблвыканкаму і абласнога камітэту прафсаюзу работнікаў аховы здароўя ў Дзень мэдычнага работніка мэдыкі Віцебскай вобласьці пералічваюць частку дзённага заробку анкадыспансэра на закупку абсталяваньня.
Улады ў чарговы раз забаранілі Паўлу Левінаву зладзіць масавае мерапрыемства ў Віцебску. У гэты раз віцебскі праваабаронца прасіў дазволіць яму правесьці сход у ... лазьні. У гарадзкой лазьні №1 ён хацеў пагаманіць пра здаровы лад жыцьця зь дзесяцьцю алкагольна-залежнымі грамадзянамі. Аднак намесьнік старшыні адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску Натальля Ляпёшкіна адказала праваабаронцу забаронай.
У студзені-траўні 2014 году будаўнікі Віцебшчыны ўвялі ў эксплёатацыю каля 119 тысяч квадратных мэтраў жытла, чым і забясьпечылі вобласьці апошняе месца па краіне.
Больш за 286 мільёнаў рублёў сабрана ў Віцебскай вобласьці падчас месячніку Чырвонага Крыжа, які праходзіў у траўні пад дэвізам "Год актыўнага валянтэрства". Пра гэта паведамілі ў абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК).
У Віцебску пададзеная заяўка на правядзеньне пікету ў падтрымку будаўніцтва паліклінічнага комплексу ў мікрараёнах Білева. Заяўленая мэта пікету – прыцягненьне ўвагі да праблемы мікрараёнаў Білева, у тым ліку адсутнасьці паліклінікі, паведаміла каардынатар аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Тацьцяна Севярынец. Яна таксама распавяла, што на цяперашні момант у падтрымку будаўніцтва паліклінічнага комплексу ў межах распачатай у траўні кампаніі "За якасную мэдыцыну для ўсіх" ужо сабрана 4090 подпісаў.
Гэткія вынікі праведзенай міліцыяй вобласьці праверкі аб'ектаў АПК падчас вясновай пасяўной кампаніі. Паводле слоў часова выконваючага абавязкі начальніка ўпраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі УУС аблвыканкаму Ўладзімера Пранько, органамі ўнутраных спраў Віцебскай вобласьці сумесна з зацікаўленымі службовымі асобамі суб'ектаў гаспадараньня праведзена больш за 1000 рэйдавых мерапрыемстваў.
Упраўленьнем Вярхоўнага камісара ААН па правох чалавека зарэгістраваны зварот у КПЧ жыхара вёскі Буяны Віцебскага раёну Леаніда Здрэстава. Актывіст вымушаны быў зьвярнуцца ў міжнародны орган па абарону пасьля таго, як улады адмовілі яму ў дазволе на правядзеньне пікету, а ўсе судовыя інстанцыі, у якіх ён спрабаваў быў абскардзіць гэтую адмову, – ад Кастрычніцкага райсуду Віцебску да Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь – сталі на бок уладаў.
Колькасьць замежнікаў, якія імкнуцца атрымаць у Віцебскай вобласьці статус уцекача, штогод павялічваецца. Пра гэта паведаміла на паседжаньні круглага стала па абмеркаваньні новага праекту Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) "Аднаўленьне сямейных сувязяў" галоўны спэцыяліст групы зьнешняй працоўнай міграцыі ўцекачоў ўпраўленьня па грамадзянстве і міграцыі УУС Віцебскага аблвыканкаму Вольга Лазарава.
Віцебскія ўлады чарговым разам абяцаюць усталяваць у Віцебску помнік князю Альгерду. Але гэта будзе ня той помнік, якога тут чакалі. За 4 гады, пакуль скульптуру вялікага князя абмяркоўвалі ды зацьвярджалі, памяняўся яе аўтар, зазнаў зьмены і сам праект.
У Віцебскай вобласьці для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставаньні зарэгістраваліся 31 тыс. 331 чалавек, паведамілі ў абласной камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзеньня ўступных выпрабаваньняў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спэцыяльнай адукацыі.