Установа грамадзкага харчаваньня ў Паставах пад назвай “СССР” карыстаецца папулярнасьцю ў жыхароў і гасьцей гораду. Сталоўка аформленая ў стылі савецкіх часоў: на сьценах вісяць плякаты той эпохі, партрэты правадыроў. Належыць яна Пастаўскаму спажывецкаму таварыству.
Выконваючы абавязкі начальніка Аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску маёр міліцыі К. Аднапалаў адмовіўся распачаць крымінальную справу паводле арт. 391 (абраза судзьдзі або народнага засядацеля ў сувязі з ажыцьцяўленьнем імі правасудзьдзя) у дачыненьні да грамадзянскай актывісткі Надзеі Куканос.
Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік зьвярнуўся ў гарвыканкам з заявай, у якой прасіў паведаміць яму адрас найбліжэйшага бомбасховішча. «Гэтая інфармацыя патрэбная мне для забесьпячэньня абароны жыцьця і здароўя членаў маёй сям'і, а таксама жыхароў дому, у выпадку і пад час надзвычайнай сытуацыі», – напісаў ён у сваёй заяве. Адказ, які прыйшоў за подпісам в.а. начальніка гарадзкога аддзелу па надзвычайных сытуацыях установы «Віцебскае абласное ўпраўленьне МНС» М.П. Дука, вельмі зьдзівіў праваабаронцу...
Камітэт ААН па правох чалавека на 111-й сэсіі разгледзеў скаргі двух віцебчукоў. Вэрдыкт, вынесены камітэтам: Рэспубліка Беларусь парушыла правы Ігара Базарава і Валера Аляксандрава, пакараўшы іх пяць гадоў таму штрафамі за ўдзел у несанкцыянаваным вулічным шэсьці. Паводле камітэту, улады парушылі частку 2 артыкулу 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правох (права на свабоднае выказваньне свайго меркаваньня), а ў адносінах да Базарава быў парушаны яшчэ і артыкул 21 пакту (права на мірныя сходы).
На афіцыйным сайце Чашніцкага райвыканкаму разьмешчаны шэраг апытаньняў пра тое, ці стае насельніцтву прававых ведаў, і ці ўмеюць яны іх выкарыстоўваць. Адказы пераважна адмоўныя. Як паказвае статыстыка на сайце, у апытаньнях узяла ўдзел невялікая колькасьць людзей. Але падсумаваныя вынікі сьведчаць пра недастатковасьць прававых ведаў.
"Дзіўнае" відовішча створана мясцовымі чыноўнікамі каля Іванаўскага могілак у Гарадку. Дзясяткі машын будаўнічага сьмецьця было выкінута за апошнія месяцы паміж прыпынкам для аўтамашын і старой тэрыторыяй могілак. Пры гэтым сьмецьце апынуўся не толькі цьвёрдым, але і рэшткамі пенапласту для уцяпленьня будынкаў.
У Воршы-Заходняй прайшла сустрэча жыхароў з прадстаўнікамі ўлады. Ад райвыканкаму Заходнюю наведаў першы намесьнік старшыні Сяргей Пац, а таксама прадстаўнікі аддзелу эканомікі і аддзелу гандлю. Паводле слоў жыхароў, чыноўнікі такога ўзроўню сустракаліся зь людзьмі ў раёне або вельмі даўно, або наогул ніколі. У агульнай складанасьці прыйшлі ў двор дому №5 па вуліцы Чырвонагвардзейскай, які ў гэты дзень стаў пляцоўкай дыялёгу з уладай, каля 70 чалавек. Асноўная тэма сустрэчы - магчымасьць будаўніцтва ў раёне паўнавартаснага гандлёвага цэнтру.
Падатковыя органы Віцебскай вобласьці за 9 месяцаў бягучага году падчас правядзеньня кантрольных мерапрыемстваў выявілі 56 суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасьці, якія выплацілі заработную плату без адлюстраваньня ў рэгістрах бухгальтарскага ўліку (у "капэртах"). Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспэкцыі МПЗ па Віцебскай вобласьці. Па выніках праверак у бюджэт даналічана больш за Br280 млн, у тым ліку Br136,5 млн падаходнага падатку.
Стан гаўбцоў, падстрэшкаў і іншых элемэнтаў жылых дамоў у Віцебскай вобласьці часьцяком не адказвае патрабаваньням заканадаўства. Пра гэта паведаміла пракурор аддзелу па наглядзе за выкананьнем заканадаўства і законнасьці прававых актаў пракуратуры Віцебскай вобласьці Марына Рыжова.
За несвоечасовую выплату заработнай платы ў студзені - жніўні да адміністрацыйнай адказнасьці на Віцебшчыне прыцягнутыя 569 юрыдычных і 541 службовая асоба, у тым ліку на падставе інфармацыі, якая паступіла з органаў Камітэту дзяржаўнага кантролю - 109 юрыдычных і столькі ж службовых. Паводле дадзеных кантрольнага ведамства, да 1 верасьня своечасова не разьлічыліся з працаўнікамі ў 28 арганізацыях на суму 10,5 мільярдаў рублёў.