Маніторынг працы з насельніцтвам Віцебскай вобласьці выявіў хібы ў жыльлёва-камунальнай гаспадарцы і гандлёвым абслугоўваньні. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі.
Пасьля дзесяці сутак арышту з ізалятару часовага ўтрыманьня на волю выйшаў сябра КХП БНФ Сяргей Каваленка. Ён быў затрыманы 24 сьнежня 2014 году. 27 сьнежня пастановай Першамайскага райсуду Віцебску актывіст быў абвінавачаны ў зьдзяйсьненьні дробнага хуліганства паводле артыкулу 17.1 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
Скончыўся 2014-ты год і распачаўся 2015-ты. Старшыня арганізацыйнай групы беларускага прафсаюзу «Разам», сябра АГП Ірына Яскевіч ласкава пагадзілася падвесьці вынікі году, які адышоў, і ацаніць магчымасьці разьвіцьця малога бізнэсу Беларусі ў Новым годзе.
Улады Беларусі абыякавыя да праблемаў ліквідатараў-чарнобыльцаў, упэўнены палкоўнік запасу, старшыня Віцебскага абласнога падразьдзяленьня грамадзкай арганізацыі «Саюз Чарнобыль-Беларусь», зарэгістраванай ва Ўкраіне, Анатоль Гнеўка. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію «Дыялёгу».
Пра мясцовае самакіраваньне і ўдзел грамадзянаў у вырашэньні пытаньняў на мясцовым узроўні гаварылі на сэмінары ў Паставах. Яго ладзіла грамадзкае аб’яднаньне „Самакіраваньне і грамадзтва” для актывістаў Пастаўшчыны і Глыбоччыны.
Стала вядома яшчэ пра адзін штраф Пятру Іванову, кіраўніку стваранага грамадзкага аб'яднаньня «За сумленную ўладу». Высьветлілася, што 20 сьнежня судзьдзя суду Першамайскага раёну Віцебску Андрэй Прэйс прыняў рашэньне спагнаць з актывіста 1,500 мільёну рублёў (10 базавых велічынь) за непавагу да суду (артыкул 24.1 КаАП). Прычым судовае паседжаньне, на якім было прынятае гэтае рашэньне, праходзіла без удзелу абвінавачанага ў правапарушэньні.
Праваабаронцы Віцебску даслалі віншавальныя паштоўкі беларускім палітвязьням: «Віцебскія праваабаронцы шчыра віншуюць Вас са сьвятам Божага нараджэньня і Новым 2015 годам. Жадаем Вам здароўя і ўдач у Новым годзе. Трымайцеся», – напісалі яны кожнаму з шасьці чалавек, якія ўтрымліваюцца за кратамі за свае палітычныя перакананьні: Мікалаю Статкевічу, Мікалаю Дзядку, Ігару Аліневічу, Яўгену Васьковічу, Арцёму Пракапенку, Юрыю Рубцову.
Па 25 базавых велічынь штрафу сябрам стваранага міжнароднага аб'яднаньня «За сумленную ўладу» Пятру Іванову і Аляксандру Холаду і 10 базавых велічынь Пятру Берлінаву – такое рашэньне абвясьціла 23 сьнежня судзьдзя суду Першамайскага раёну Віцебску Натальля Карабліна. Усе трое былі прызнаныя вінаватымі ў парушэньні артыкулу 17.1 КаАП (дробнае хуліганства).
Суд Полацку 20 сьнежня прыняў рашэньне абавязаць дырэктара ААТ «Полацак-Шкловалакно» не чыніць перашкоды ў наведваньні заводу старшыню Свабоднага прафсаюзу рабочых прадпрыемства Віктару Стукаву. Рашэньне ўступіць у сілу 1 студзеня 2015 году, калі да 31 сьнежня дырэктар не абскардзіць рашэньне ў Віцебскі абласны суд. Абскарджаньне можа зацягнуць наведваньне заводу прадстаўніком Свабоднага прафсаюзу яшчэ на паўтара месяца.
24 сьнежня ў Віцебскім абласным судзе разглядаліся касацыйныя скаргі журналістаў і актывістаў, пакараных штрафамі за фатаграфаваньне з птушкамі і клеткамі. Справы шасьці ўдзельнікаў фотасэсіі разьбіралі розныя судзьдзі – Эдгар Марцірасян, Сьвятлана Іванова і Ірына Смалякова, – але вынік іх разбораў аднолькавы: скаргі задаволеныя не былі, рашэньні, прынятыя судом Чыгуначнага раёну, пакінутыя бязь зьменаў.