У сямітыcячным гарадку на Віцебшчыне ёсьць беларускі аддзел «Начных ваўкоў», вайскова-патрыятычны клюб «Спарта», кіраўнік якога перадае вітаньні Гіві і Матаролу на Данбас, і спаборніцтвы па «Русскому жиму».
Пасьля пераўтварэньня клюбу пажылых людзей «Залаты век» у віцебскае гарадзкое грамадзкае аб'яднаньне, галоўным заданьнем сваёй дзейнасьці яго кіраўніцтва бачыць у захаваньні і ўмацаваньні здароўя, а таксама ў максымальным падаўжэньні пэрыяду сацыяльнай запатрабаванасьці пажылых грамадзян.
Віцебскі цэнтар стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі кожны панядзелак будзе праводзіць «Дзень адчыненых дзьвярэй» для індывідуальных прадпрымальнікаў.
На працягу мінулага 2015 году Віцебскай абласной арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа было выдадзена 1117 ваўчараў вымушаным мігрантам, якія перасяліліся ў Віцебскую вобласьць з усходніх раёнаў Украіны. Агульная сума выдадзеных ваўчараў склала больш за мільярд рублёў.
Сябры створанай мясцовымі ўладамі камісіі па ўшанаваньні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяраў войнаў сустрэліся з грамадзкасьцю. Сустрэча адбылася 12 лютага ў памяшканьні Мазалаўскага сельскага савету. Яна стала рэакцыяй уладаў на калектыўны зварот у выканкам Віцебскага раёну ініцыятараў стварэньня грамадзкага аб'яднаньня «Хайсы».
Чытачы з Воршы папрасілі напісаць пра сытуацыю на аршанскім прадпрыемстве «Элект», якое належыць Беларускаму таварыству інвалідаў па зроку. 51% работнікаў там – інваліды.
Старшыня аргкамітэту па стварэньні прафсаюзу прадпрымальнікаў «Разам» Ірына Яскевіч распавяла, што пасьля мітынгу, які адбыўся 15 лютага на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, віцебскі прадпрымальнік Руслан Буракоў занёс у адміністрацыю Лукашэнкі выніковую рэзалюцыю агульнарэспубліканскага сходу ІП, у якой пералічаныя патрабаваньні да ўладаў для разьвязаньня праблем малога бізнэсу.
11 лютага 1942 году ўсе габрэі бешанковіцкага гета (каля 3 000 чалавек) былі выведзеныя на другі бок Дзьвіны і расстраляныя. 11 лютага 2016 году на месцы расстрэлу адбыўся жалобны мітынг.
У Полацку 13 лютага мясцовыя юрысты і праваабаронцы падпісалі дамову аб сумеснай дзейнасьці. Праваабаронцы аб'ядналіся дзеля аказаньня бясплатнай дапамогі жыхарам Полацку. Ва ўмовах эканамічнага спаду грамадзяне ўсё часьцей маюць патрэбу ў юрыдычнай абароне сваіх правоў, але ня маюць дастаткова фінансаў, каб аплаціць паслугі юрыста.