Генэральны дырэктар полацкага «Шкловалакна» Андрэй Бунакоў пацьвердзіў свой намер не працягваць працоўныя адносіны з намесьнікам старшыні Свабоднага прафсаюзу Беларускага Міколам Шарахам, памочнікам майстра цэху № 7. Пра гэта ён паведаміў апошняму падчас асабістай сустрэчы.
У сувязі зь меркаванымі зьменамі ў пэнсійным заканадаўстве наш карэспандэнт папрасіў жыхароў Віцебшчыны выказаць сваё стаўленьне да тэмы, якая закранае кожнага, хто мае ў плянах рана ці позна стаць пэнсіянэрам.
Пяць раёнаў Віцебшчыны трапілі ў сьпіс асноўных праектных пляцовак, якія будуць рэалізоўваць мерапрыемствы, што прадугледжваюць укараненьне падыходаў тэрытарыяльна-арыентаванага разьвіцьця (ТАР), а таксама праводзіць Асноўны конкурс мясцовых ініцыятываў ПРААН. «Трыццатка» пілётнікаў зацьверджаная Каардынацыйнай Радай праекту ЭЗ/ПРААН па спрыяньні мясцоваму разьвіцьцю ў Беларусі.
Вольга Пашковіч з Глыбокага нібыта прадала піва непаўналетняй, і адміністрацыйная камісія райвыканкаму прысудзіла ёй штраф у памеры больш за 4 мільёны рублёў. Прадавачка не пагадзілася з рашэньнем пра штраф, і зьвярнулася ў пракуратуру. Вынік звароту: пракуратура апратэставала пастанову камісіі, і цяпер суд накіраваў справу на перагляд.
Праект рашэньня Полацкага раённага савету дэпутатаў выносіўся на 17 сэсію райсавету старшынём пяршоўкі Свабоднага прафсаюзу рабочых ААТ «Полацак-Шкловалакно» Віктарам Стукавым. Аднак райсавет адмовіўся разглядаць прапанаваны прафсаюзным лідэрам праект, і рашэньне аб наладжваньні сацыяльнага партнэрства і выкананьні забавязаньняў ураду Беларусі прынятае не было.
Дарога ад Горацкай шашы да вёскі Стаўры мае для жыхароў стратэгічнае значэньне. Па ёй ажыцьцяўляецца праезд аўтакрамы 3 разы на тыдзень, хуткай дапамогі, газавых службаў, сацыяльных і культурных службаў, і ў летні час па ёй праяжджае ня менш за 300 аўтамабіляў у суткі.
Абвінавачаная ня верыць, што ёй могуць вынесьці апраўдальны прысуд, таму прасіла пра заключэньне шлюбу з Вальдэмарасам Норкусам, пакуль іх не адправілі ў розныя калёніі.
На сайце Віцебскага УУС зьявіўся артыкул пра пэнсіянэрку, якую падманулі махляркі. Навіна гэтая - дакладная копія злачынства, апісанага ў расейскіх СМІ 2 гады таму.
Моладзевая арганізацыя «Зьвяз» правяла круглы стол па праблеме скарачэньня зялёных насаджэньняў у горадзе. Мерапрыемства прайшло з удзелам прадстаўнікоў Інстытуту прыродакарыстаньня Нацыянальнай акадэміі навук РБ. Згодна з заключэньнем ўдзельнікаў круглага стала, Воршы бракуе каля 50 га зялёных насаджэньняў у межах гораду паводле дзейных нарматываў ў гэтай сфэры.