Віцебскі цэнтар стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі кожны панядзелак будзе праводзіць «Дзень адчыненых дзьвярэй» для індывідуальных прадпрымальнікаў.
З 13:00 да 15:00 у РУП «Віцебскі ЦСМС» (вуліца Б. Хмяльніцкага, 20) можна будзе атрымаць кансультацыі органу сэртыфікацыі сумесна са спэцыялістамі выпрабавальнага цэнтру і Віцебскай абласной інспэкцыяй Дзяржстандарту.
Гэтыя мерапрыемствы праводзяцца з мэтай кансультацыі індывідуальных прадпрымальнікаў, якія рэалізуюць прадукцыю лёгкай прамысловасьці на рынках, кірмашах, гандлёвых цэнтрах, аб выкананьні патрабаваньняў тэхнічных рэглямэнтаў Мытнага зьвязу, найперш – ТР МЗ 017/2011 «Аб бясьпецы прадукцыі лёгкай прамысловасьці».
Нагадаем таксама, што старшыня Віцебскага аблвыканкаму Мікалай Шарстнёў заявіў пра стварэньне працоўнай групы па вырашэньні праблем індывідуальных прадпрымальнікаў у Віцебскай вобласьці.
news.vitebsk.cc