Вядомы віцебскі лекар Ігар Пастноў сустрэўся з працаўнікамі Віцебскага абласнога клінічнага шпіталя і запісаў новы відэазварот пра ўзровень заробкаў мэдыкаў. Падставай для запісу новага роліку стала інтэрвію галоўнага ўрача Віцебскай абласной клінічнай больніцы Анатоля Аладзько.
Вольгу Карач затрымалі празь некалькі гадзін пасьля адпраўкі адкрытага звароту прэзыдэнту з нагоды ціску на яе сям'ю і месячнага сына. Лідэр грамадзянскай кампаніі «Наш Дом» Вольга Карач пасьпела паведаміць па тэлефоне, што яна і ейны муж, Алег Баршчэўскі, галоўны рэдактар «Віцебскага Кур'ера», затрыманыя міліцыяй і іх вязуць у Кастрычніцкі РАУС Віцебску.
Андрэю Гайдукову, які адбывае пакараньне ў Магілёўскай калёніі № 19, дазволілі кароткатэрміновае спатканьне зь сям'ёй. Пра гэта паведаміла яго маці Вольга Гайдукова: «Крыху лепш сталі ісьці лісты. Мы таксама стэлефаноўваемся дзесьці раз на 10 дзён. У прынцыпе ён трымаецца нармальна. Чакаем, калі вернецца дадому", - сказала яна.
Аддзел ідэалёгіі Віцебскага аблвыканкаму праінфармаваў рэдакцыі мясцовых газэтаў, хто з супрацоўнікаў зьяўляецца сябрам БАЖ, а хто толькі зьбіраецца ўступіць у «непажаданую» арганізацыю. Асобных журналістаў выклікалі ў аблвыканкам для тлумачэньняў наконт сяброўства ў ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Калегі сышліся на думцы, што няйнакш гэтая цікаўнасьць зьвязаная з будучымі выбарамі.
У судзе Першамайскага раёну Віцебску адбыўся разгляд скаргі Аляксея Гаўруцікава і Хрыстафора Жаляпава. Яны патрабавалі прызнаць незаконнай забарону Першамайскай адміністрацыяй гораду пікету салідарнасьці з палітвязьнямі, які не адбыўся 10 сьнежня. Суд адмовіў актывістам.
Лідэр кампаніі «Наш Дом» Вольга Карач разам з мужам і сынам Сьвятаславам, які нарадзіўся 3 сьнежня, днямі прыехалі на радзіму, у Віцебск. Праз тыдзень пасьля прыезду да Вольгіных бацькоў прыйшла праверка. У кватэру, дзе прапісаная Вольга Карач, зьявіліся прадстаўнікі органаў апекі Кастрычніцкага раёну Віцебску і раённай камісіі па справах непаўналетніх.
Старшыня Гарадоцкага райпо Натальля Палюховіч, якая не падрыхтавала месца для рынку па вуліцы Спартыўнай у Гарадку ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі заканадаўства, пазбаўленая працы. Усё адбылося нібыта "па ўласным жаданьні" звольненай. Яна не дапрацавала месяц да свайго 60-годзьдзя.
Сярод дэмакратычнай грамадзкасьці пануе аднадумства: сапраўдных выбараў у краіне няма. Тым ня менш большасьць палітычных партыяў і рухаў заявілі пра свой намер удзельнічаць у выбарах у мясцовыя саветы, якія адбудуцца 23 сакавіка. «Дыялёг» папрасіў вядомых у Віцебску апазыцыянэраў распавесьці пра тое, навошта яны ўдзельнічаюць у цяперашняй выбарчай кампаніі.
У першых лічбах новага, 2014 году, пракуратурай Віцебску былі вынесеныя афіцыйныя папярэджаньні аб недапушчальнасьці парушэньня заканадаўства намесьнікам кіраўнікоў адміністрацыяў Кастрычніцкага, Першамайскага і Чыгуначнага раёнаў - Анатолю Кандратовічу, Вользе Гурчанка і Натальлі Ляпёшкінай. Такім чынам пракуратура адрэагавала на скаргу праваабаронцы Паўла Левінава.
Пётар Іваноў – вайсковы пэнсіянэр. Мае расейскае грамадзянства і пасьведчаньне на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь. Надоечы ён атрымаў ліст з аддзяленьня па грамадзянству і міграцыі Кастрычніцкага РАУС Віцебску, у якім паведамляецца, што дазвол на яго сталае пражываньне ў Беларусі можа быць ануляваны.