19 лютага Віцебская тэрытарыяльная выбарчая камісія разгледзела 83 заявы прэтэндэнтаў на мандат кандыдата ў дэпутаты Віцебскага гарадзкога Савету дэпутатаў. Для дванаццаці прадстаўнікоў ад апазыцыйных палітычных структур і незалежных мясцовых палітыкаў вынікі іх вылучэньня аказаліся адмоўнымі.
Прычына забароны, паводле райвыканкаму – адсутнасьць дамоваў на абслугоўваньне акцыі мэдыкамі, камунальнымі службамі і міліцыяй. "Між тым, ні мэдыкі, ні камунальнікі наогул не адказалі на нашу прапанову заключыць дамовы", - кажа адзін з заяўнікаў акцыі, удзельнік сёлетняй выбарчай кампаніі Зьміцер Лупач.
Кіраўніца грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Вольга Карач паведаміла, што атрымала ліст з аддзелу адукацыі, спорту і турызму Адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебску, у якім напісана, што яе сын «непаўнагадовы Сьвятаслаў Карач-Баршчэўскі не прызнаны тым, хто знаходзіцца ў сацыяльна небясьпечным становішчы».
Аршанскія актывісты Юры Нагорны і Яўген Анішчанка спрабавалі праз суд змусіць міліцыю, паліклініку і камунальнае прадпрыемства "Спэцаўтабаза" заключыць дамовы на абслугоўваньне пікету. Але 12 лютага судзьдзя Алеся Котава адмовіла актывістам - падтрымала прадстаўнікоў адказных служб у іх нежаданьні супрацоўнічаць з апазыцыянэрамі.
Віцебскія ўлады, якія ня першы год рупяцца пра тое, каб усяляк абмежаваць магчымасьці правядзеньня якіх-кольвек масавых акцыяў праціўнікамі дзеючага палітычнага рэжыму, здаецца, памыліліся, калі вызначалі месцы, забароненыя для пікетаў з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў дэпутатаў. Акцыя апазыцыі ўсё-такі адбылася – пікет у самым цэнтры гораду! І пасьля гэтага, здаецца, чыноўнікі зрабілі аргвысновы...
Палітвязьню Андрэю Гайдукову, які адбывае пакараньне ў Магілёўскай калёніі №19, дазволілі доўгатэрміновае спатканьне з роднымі. Пра гэта сайту charter97.org паведаміла ягоная маці Вольга Гайдукова.
За парушэньне тэрмінаў мадэрнізацыі ААТ «Віцебскдрэў» распачатая крымінальная справа, паведаміў генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк. Расьсьледаваньне гэтай справы ўжо распачатае, ідзе пракурорская праверка. Яна выявіць вінаватых у няўдалым абнаўленьні вытворчасьці, вызначыць суму нанесенай шкоды. Пракуратура вызначыць таксама, чаму мадэрнізаваны завод не запрацаваў ва ўстаноўленыя тэрміны.
Пра свае ўцёкі ў Расею паведаміў сам віцебскі стваральнік незарэгістраванай Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі «Белая Русь» у артыкуле « Сіла ў праўдзе, брат», які разаслаў па інфармацыйных рэсурсах. Сяргей Рыжоў тлумачыць і сваё ранейшае зьнікненьне , пра якое яшчэ 15 студзеня паведамляў яго знаёмы лекар Ігар Пастноў. Тады Рыжову пагражаў арышт на 15 сутак, агучаны судзьдзёй Першамайскага райсуду Карабліной за хуліганства і непадпарадкаваньне супрацоўнікам выцьвярэзьніку 16 лістапада мінулага году.
У Полацку прайшоў пакуль адзіны пікет па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдата ў мясцовы савет дэпутатаў. Подпісы зьбіраліся за старшыню Свабоднага прафсаюзу заводу «Шкловалакно» Віктара Стукава. Пікет быў арганізаваны пры падтрымцы работнікаў заводу і заводзкай пяршоўкі Свабоднага прафсаюзу. Ладзілася мерапрыемства 5 лютага ў 17 гадзін у сквэры на праспэкце Францішка Скарыны каля капліцы памяці палачан, якія загінулі ў Афганістане.
«Я не хачу тут журыцца наконт беларускай мовы, але аб’ектыўна, на жаль, у сілу розных фактараў яна яшчэ недастаткова разьвітая», — заўважыла грамадзкая дзеячка зь Віцебску Вольга Карач у адной з дыскусіяў у Фэйсбуку. Вось, напрыклад, якія ёсьць беларускія адпаведнікі для расейскіх тэрмінаў «унітаз» і «стаяк»? — прывяла прыклад Карач. (Яна мела на ўвазе стаяк каналізацыйны.)